19 красавiка 2024, Пятніца, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запасы сланцавай нафты ў ЗША выявіліся ўдвая большымі, чым меркавалася

6
Запасы сланцавай нафты ў ЗША выявіліся ўдвая большымі, чым меркавалася

Геалагічная служба падвысіла ацэнку запасаў нафты найбуйнейшага сланцавага басейна ўдвая, а газу - у 17 разоў.

Сланцавая рэвалюцыя ў ЗША, якая зрабіла краіну чыстым экспарцёрам вуглевадародаў упершыню за 75 гадоў, відавочна, вытхнецца не хутка, піша finanz.ru.

Запасы нафты і газу, якія можна здабыць, у басейне Permian, - найбуйнейшым раёне сланцавай здабычы ў Штатах - выявіліся ў разы большымі за першапачатковыя адзнакі, вынікае са звестак Геалагічнай службы ЗША (USGS).

Ацэнка запасаў нафты ў параўнанні з 2016 годам павялічана ўдвая - з 20 да 46,3 мільярда барэляў, а газу - больш чым у 17 разоў. Паводле новых разлікаў, гэта 281 трыльён кубічных футаў супраць 16 трыльёнаў у дакладзе двухгадовай даўніны.

Упершыню ў агульныя лічбы аб басейне гэтыя запасы дзвюх фармацый - Wolfcamp Shale і Bone Spring, размешчаных у Тэхасе і Нью Мехіка. Гаворка ідзе аб найбуйнейшым нафтагазавым адкрыцці ў гісторыі ЗША, гаворыцца ў рэлізе USGS.

Адзнака ўлічвае выключна выманыя запасы, падкрэслівае дырэктар Геалагічнай службы Джым Рейлі: аб наяўнасці нафты ў Permian было вядома яшчэ ў 1980-х, аднак толькі цяпер прагрэс тэхналогій, уключаючы гідраразрыў пласта і накіраванае свідраванне, дазволіў аднесці гэтыя рэзервы ў катэгорыю даступных.

Паводле новых ацэнак, запасы Permian уваходзяць у лік найбуйнейшых не толькі ў ЗША, але і ў свеце, падкрэслівае кіраўнік Асацыяцыі нафты і газу Нью Мехіка Раян Флін.

«Нават чалавека, які знаёмы з рэсурсамі і патэнцыялам Permian, не могуць не здзівіць вялізныя лічбы, якія апублікавала USGS», - адзначае ён (цытата па Oilprice.com).

У лістападзе ў Permian здабывалася 3,63 барэляў сырой нафты за дзень - трэць ад сумарнай здабычы ў ЗША, якая за год, паводле звестак Мінэнэрга, вырасла на 1,9 млн барэляў на дзень.

Пад канец трэцяга квартала амерыканскія нафтавікі пампавалі 11,24 млн барэляў на дзень. За 10 гадоў аб'ёмы вытворчасці выраслі больш чым удвая.

Найбліжэйшым годам, як мяркуе ўправа энэргетычнай інфармацыі, здабыча ў Штатах павялічыцца яшчэ на 1,1 млн барэляў за дзень і да канца 2019-га будзе складаць 12,31 барэляў штодня.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках