25 красавiка 2024, Чацвер, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску будуць судзіць журналіста Генадзя Барбарыча

2
У Менску будуць судзіць журналіста Генадзя Барбарыча
ГЕНАДЗЬ БАРБАРЫЧ
ФОТА: BYMEDIA.NET

Пратакол супраць журналіста склалі завочна.

Журналіста Генадзя Барбарыча абвінавачваюць у тым, што ён рыхтаваў матэрыял пра справу «БелТА» для «Радыё Рацыя» (Польшча) без акрэдытацыі беларускіх уладаў.

Калега распавёў сайту Беларускай асацыяцыі журналістаў, што ў нядзелю атрымаў праз пошту пратакол з міліцыі і позву ў суд Партызанскага раёна на 16:30 13 снежня.

- Са мной з міліцыі ніхто нават не размаўляў. Пратакол склалі завочна за матэрыял, які тычыцца «справы БелТА». У пратаколе пазначана, што я знаходзіўся каля будынку Следчага камітэта ў Менску, браў інтэрв'ю ў галоўнай рэдактаркі БелаПАН Ірыны Леўшынай і рыхтаваў матэрыял для «Радыё Рацыя», - распавёў Барбарыч.

Генадзь Барбарыч - вядомы беларускі журналіст. Раней працаваў у інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, газеце «Беларусы и рынок», з'яўляецца лаўрэатам прэміі імя Змітра Завадскага.

Прыцягненне журналістаў да адказнасці за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ стала сапраўдным бічом апошніх гадоў. Толькі сёлета больш за 100 разоў беларускіх журналістаў штрафавалі на вялікія сумы за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат» і «Беларускім Радыё Рацыя».

Беларуская асацыяцыя журналістаў заяўляе аб незаконнасці прыцягнення журналістаў да адказнасці на падставе арт.22.9 КаАП.

Аднак ні шматразовыя абскарджанні, ні кампаніі салідарнасці, ні прыцягненне міжнароднай грамадскасці не могуць спыніць пераслед калег. Гэтая праблема была адной з тэм сустрэчы старшыні БАЖ Андрэя Бастунца з Прадстаўніком АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ, якая прайшла ў Вене 10 снежня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках