18 красавiка 2024, Чацвер, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежная выведка Украіны выходзіць з пагаднення аб супрацоўніцтве выведслужбаў СНД

Замежная выведка Украіны выходзіць з пагаднення аб супрацоўніцтве выведслужбаў СНД
ФОТА: GETTY IMAGES

Удзел украінскай разведкі ў дамове аб супрацоўніцтве разам з расейскімі спецслужбамі з'яўляецца абсурдным.

Служба замежнай разведкі Украіны пачала працэдуру выхаду з пагаднення аб прынцыпах і асноўных кірунках супрацоўніцтва органаў бяспекі і выведслужбаў дзяржаў - удзельніц СНД у сферы разведвальнай дзейнасці з 1992 года. Пра гэта гаворыцца ў заяве СЗРУ, распаўсюджанай 11 снежня на сайце ведамства.

«Удзел украінскай разведкі ў гэтай дамове нароўні з расейскімі спецслужбамі з'яўляецца абсурдным, улічваючы ўзброеную агрэсію Расейскай Федэрацыі супраць Украіны, якая працягваецца ўжо пяты год. Украінскай выведцы пэўна вядома, што расейскія спецслужбы яшчэ ў 2014 годзе накіравалі магутны рэсурс для недапушчэння выхаду Украіны з арбіты ўплыву Крамля. Усё выразней становіцца тое, што адпаведная маштабная аперацыя ажыццяўлялася спецслужбамі РФ ва Украіне задоўга да адкрытага ўзброенага нападу на нашу дзяржаву ў 201 4 годзе», - гаворыцца ў паведамленні.

У СЗРУ адзначылі, што пра варожы настрой расейскіх спецслужбаў да Украіны 9 снежня 2018 года шчыра заявіў кіраўнік замежнай выведкі РФ Сяргей Нарышкін у інтэрв'ю тэлеканалу «Россия 1».

«Праз актыўную падтрымку еўраатлантычнай супольнасцю Украіны, за якой праўда і справядлівасць, расейскія спецслужбы распаўсюдзілі сваю разведвальную-падрыўную дзейнасць і на краіны - сябры NATO. Пра гэта сведчаць гучныя шпіёнскія скандалы з удзелам спецслужбаў РФ, якія адбыліся апошнім часам у некаторых заходніх краінах», - гаворыцца ў паведамленні.

У службе падкрэслілі, што разам са сваімі партнёрамі па Еўраатлантычнай разведвальнай супольнасці СЗРУ працягне актыўную працу выяўлення і нейтралізацыі дэструктыўнай дзейнасці расейскіх спецслужбаў.

3 снежня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўнёс у Раду законапраект аб спыненні дзеяння дамовы аб дружбе Украіны з РФ. Яго статус быў вызначаны як неадкладны. 6 снежня парламент ухваліў спыненне дзеяння пагаднення.

10 снежня Парашэнка падпісаў закон аб спыненні дзеяння дамовы аб дружбе Украіны з РФ. З ягоных слоў, непрацягненне пагаднення варта разглядаць як «частку стратэгіі на канчатковы разрыў з каланіяльным мінулым».

Закон аб спыненні дзеяння дамоў аб дружбе Украіны з РФ уступіць у дзеянне з 12 снежня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках