25 красавiка 2024, Чацвер, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі журналіст падаў у суд на «савет рэспублікі»

2
Беларускі журналіст падаў у суд на «савет рэспублікі»
Уладзімір Лапцэвіч

Уладзіміра Лапцэвіча не пусцілі на пасяджэнне, нягледзячы на выдадзены раней дазвол.

Журналіст інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч падаў у суд на «савет рэспублікі» нацыянальнага сходу Беларусі. У кастрычніку яго спачатку акрэдытавалі на пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі РБ і Савета Федэрацыі РФ у міжрэгіянальным супрацоўніцтве падчас правядзення V «Форуму рэгіёнаў» Беларусі і Расеі, які праходзіў у Магілёве, а затым адмовілі ў магчымасці прысутнічаць на мерапрыемствах.

Як інфармуе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, журналіст звяртаецца з пазовам аб прызнанні таго, што дзеянні службовых асоб «савета рэспублікі» супярэчаць заканадаўству. Лапцэвіч просіць суд абавязаць «савет рэспублікі» прынесці яму і БелаПАН прабачэнні за неправамерныя дзеянні службовых асоб, якія парушылі права журналіста на атрыманне інфармацыі.

Уладзімір Лапцэвіч некалькі разоў звяртаўся ў «савет рэспублікі», але так і не атрымаў выразнага адказу пра тое, на якой падставе яму было адмоўлена ў акрэдытацыі.

Як вядома, «Форум рэгіёнаў» у Магілёве наведвалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках