29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Капітан захопленага расейцамі бранякатару Бярдзянск адмовіўся прызнаць віну

10
Капітан захопленага расейцамі бранякатару Бярдзянск адмовіўся прызнаць віну

Пра гэта паведаміў адвакат украінскага марака.

Капітан малога браніраванага артылерыйскага катара Бярдзянск Дзяніс Грыцэнка, які быў захоплены ў Керчанскай пратоцы, не прызнае віну ў нібыта незаконным перасячэнні мяжы РФ і ўважае сябе ваеннапалонным, паведаміў ягоны адвакат Мікалай Полазаў.

Са слоў абаронцы, ён сустрэўся з Дзянісам Грыцэнкам 11 снежня ў следчым упраўленні ФСБ (прымыкае да СІЗА Лефортава, дзе ўтрымліваюць украінскага марака).

«Ніякім злачынцам Дзяніс Грыцэнка сябе не прызнае. На чарговым допыце ён заявіў пад пратакол, што з'яўляецца ваеннапалонным. Гэтай пазіцыі будуць прытрымлівацца ўсе маракі», - заявіў Полазаў.

Адвакат паведаміў, украінец знаходзіцца ў двухмеснай камеры разам, са слоў Грыцэнкі, з «інтэлігентным хлопцам». У камеры ёсць радыё і тэлевізія, аднак ён прынцыпова адмаўляецца глядзець і слухаць расейскія праграмы. Марак адзначыў, што да яго «ставяцца паважліва», сілу або ціск не ўжываюць.

«Вельмі камунікатыўны, з цудоўным пачуццём гумару і бадзёрым настроем. Перш за ўсё спытаў, што вядома пра іншых маракоў, асабліва параненых... Са слоў Грыцэнкі, ён ні секунды не сумняваўся, што ўся краіна змагаецца за свабоду яго самога і яго таварышаў, нават не гледзячы на татальную ізаляцыю, у якой ён апынуўся», - дадаў Полазаў.

З ягоных слоў, Грыцэнка атрымаў перадачу ад актывістаў і валанцёраў. Але ў той жа час ад адваката ўпершыню пачуў пра лісты, якія дзеці пачалі пісаць маракам.

Расейскія сілавікі захапілі два малыя браняваныя артылерыйскія катары Бярдзянск і Нікапаль і рэйдавы буксір Яны Капу і 24 ваеннаслужачых ВМС УС Украіны 25 лістапада ў раёне Керчанскай пратокі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках