25 красавiка 2024, Чацвер, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Керчанскі мост пад пытаннем: цягнікі з Расеі не паедуць у Крым?

8
Керчанскі мост пад пытаннем: цягнікі з Расеі не паедуць у Крым?

Управа расейскіх чыгунак скасавала тэндар.

«Расейскія чыгункі» скасавалі тэндар на электрыфікацыю адцінка транспартнага пераходу праз Керчанскую пратоку - ля паселішча Багерава. Гэта быў першы крок забеспячэння электрычнасцю чыгуначнай часткі Керчанскага моста, якую павінны былі дабудаваць да снежня 2019 года. Прадстаўнік Мінтранса Расеі патлумачыў журналістам, што таргі адклалі на наступны год праз перанос дарогі, на шляху якой апынуўся старажытны горад, паведамляе «Крым.Реалии».

Тэндар адкрылі 28 верасня, прыём заявак доўжыўся месяц. Потым яго адкрылі паўторна 19 лістапада, але на наступны дзень скасавалі. Акрамя таго, урад Крыму скасаваў ліквідацыю «Марской дырэкцыі» - аператара Керчанскай паромнай пераправы. Меркавалася, што з пачаткам паўнавартаснай працы моста яна стане непатрэбнай.

Дырэктар групы карпаратыўных рэйтынгаў «АКРА» Максім Худалаў тлумачыць, навошта трэба электрыфікаваны чыгуначны мост і як часта ў будаўніцтве здараюцца такія затрымкі.

- Пры супастаўным узроўні тэхналогій электравоз заўсёды будзе мець перавагі перад цеплавозам мінімум удвая - і за кошт хуткасці, і за кошт грузападымальнасці. Праўда, цеплавоз можа перамяшчацца любымі дарогамі, а электравоз патрабуе папярэдняй электрыфікацыі. Што да Керчанскага моста - калі будуюцца буйныя капітальныя праекты, то зрыў тэрмінаў на год-два - гэта цалкам натуральная сітуацыя. Праектанты імкнуцца паказаць як мага больш танны варыянт, каб прайсці праз тэндарныя працэдуры. Але потым гэты варыянт сутыкаецца з рэальнасцю, прыходзіцца ўносіць у яго дадатковыя змены, каб інжынерная частка праекта была на належным узроўні бяспекі. Я б не назваў ні аднаго буйнога інфраструктурнага праекта ў сучаснай Расеі, які патрапіў бы ў планаваныя тэрміны. Так што ніякага форс-мажору тут няма.

Максім Худалаў падкрэслівае, што выдаткі на поўную электрыфікацыю чыгункі паміж Таманью і Крымам сумай 57 мільярдаў рублёў патрэбныя не толькі на сам мост.

- Напраўду, гэта поўная электрыфікацыя тэрыторыі паўвыспы. Калі казаць пра адцінак моста, там лічбы значна больш сціплыя. Для перагону Керчанскай пратокі - Багерава гэта дзесьці 4,3 мільярда рублёў. Каб дайсці ад моста да Феадосіі, называлі лічбы 13-14 мільярдаў - таксама немаленькія грошы, але гэтыя ўкладанні апраўданыя, улічваючы патэнцыял галінкі і як пасажырскай, і як грузавой. Я думаю, 2022-2023 гады - гэта больш рэальныя тэрміны, калі мы можам убачыць поўную электрыфікацыя Крыма.

Украінскі інжынер-мостабудаўнік Пётр Коваль перакананы, што расейскія будаўнікі перастрахоўваюцца.

- Я думаю, што ёсць у Расеі прафесійныя маставікі, якіх пачулі, калі яны казалі пра тое, што мост недастаткова надзейны, што ёсць істотныя рызыкі. На карысць гэтага кажа той факт, што праз мост з самага пачатку не пусцілі грузавы рух, а толькі легкавы. Не было выпрабавання моста на поўную нагрузку. Так што цалкам лагічна, што паромную пераправу захоўваюць. Гэта, вядома, вялікія дадатковыя выдаткі, але на выпадак небяспечных сітуацый развязанне правільнае. З электрыфікацыяй таксама не спяшаюцца, каб разабрацца ў сітуацыі. Аўтамабільную частка моста яны пасадзілі нізка над вадой - без сумневу, для таго каб кантраляваць праход судоў у Керчанскай пратоцы, а чыгуначны мост значна вышэйшы. Як правіла, іх будуюць на аднолькавых вышынях. Мост, які сядзіць нізка над вадой, мае больш рызык абледзянення.

Пётр Коваль высноўвае, што імавернасць запуску чыгуначнага руху ў пазначаныя тэрміны захоўваецца, аднак гэта не скасоўвае рызык, звязаных з сейсманебяспечнай і геалагічнай складанасцю рэгіёну, дзе стаіць Керчанскі мост.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках