19 красавiка 2024, Пятніца, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайцы пачалі руйнаванне будынкаў у Менску

12
Кітайцы пачалі руйнаванне будынкаў у Менску
ФОТА: ONLINER.BY

Працы праходзяць на вуліцы Кальварыйскай.

У чэрвені было падпісанае міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і Кітаем. Пагадненне прадугледжвае прыцягненне бязвыплатнай дапамогі для рэалізацыі ў Беларусі шэрагу праектаў, у тым ліку будаўніцтва ў Менску Нацыянальнага футбольнага стадыёна і басэйна міжнароднага стандарту. Першы аб'ект размесціцца ў раёне вуліцы Ванеева, другі - у раёне вуліцы Кальварыйскай.

Прыступіць да будаўніцтва кітайская старана мае намер у сярэдзіне 2019 года, паведамілі агенцтву «Минск-Новости» ў камітэце будаўніцтва ды інвестыцый Менгарвыканкама. Да гэтага тэрміну гораду трэба падрыхтаваць пляцоўкі.

- Цяпер дзяржаўнае прадпрыемства «УКБ Менгарвыканкама», вызначанае заказчыкам для падрыхтоўкі тэрыторыі ў раёне вуліцы Кальварыйскай, заканчвае рэалізацыю маёмасных правоў уласнікаў размешчаных на адцінку аб'ектаў. Трэст №15 «Спецбуд» прыступіў да руйнавання адселеных будынкаў. Працэс пачаўся з тэрыторыі ЗАТ «Аўтакамбінат №2», - дапоўнілі ў Менгарвыканкаме.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках