19 красавiка 2024, Пятніца, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламентарыі Літвы заступіліся за беларускую актывістку

1
Парламентарыі Літвы заступіліся за беларускую актывістку
ГАННА КРАСУЛІНА

Прадстаўнікі фракцыі «Звяз Айчыны - Хрысціянскія дэмакраты» выступілі з заявай.

Лідар фракцыі Звяз Айчыны - Хрысціянскія дэмакраты ў Сэйме Літвы Габрыеліус Ландсбэргіс, чалец фракцыі і старшыня парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» Лаўрынас Каўшчунас і чалец фракцыі Жыгімантас Павільёніс звяртаюць увагу на імкненне беларускага ўрада выслаць з краіны прэс-сакратарку беларускай апазіцыйнай партыі - Аб'яднанай грамадзянскай партыі - Ганну Красуліна без разумных і законных падстаў, паведамляе сайт Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Чальцы Сэйма ацэньваюць такія дзеянні не толькі як спробу расправы з чалавекам за ягоную палітычную дзейнасць, што з'яўляецца парушэннем правоў чалавека, але і разглядаюць гэта як імкненне нанесці ўдар па палітычнай апазіцыі, якая крытыкуе рэжым Лукашэнкі.

Спадар Ландсбэргіс адзначае, што 13 лістапада 2018 года прэс-сакратарка беларускай апазіцыйнай партыі - Аб'яднанай грамадзянскай партыі - Г. Красуліна атрымала паведамленне аб сваёй высылцы з Рэспублікі Беларусь. Ганна Красуліна з'яўляецца грамадзянкай Расейскай Федэрацыі, якая з 2002 года стала пражывае ў Беларусі з дазволам на жыхарства. Тым не менш, ёй загадана да 30 лістапада 2018 года пакінуць краіну тэрмінам на адзін год. Высылка матываваная тым, што Красуліна ўчыніла тры адміністрацыйныя правіны, адпаведна, яна праводзіцца «ў інтарэсах грамадскай бяспекі».

Ганна Красуліна двойчы (19.08.2016 і 21.04.2017) была аштрафаваная «за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Штрафы былі выплачаныя, тэрмін адміністрацыйнага правапарушэння (адзін год) мінуў. Акрамя таго, 23.03 2018 года Красуліна была аштрафаваная за праезд у гарадскім аўтобусе без квітка. Штраф быў аплачаны на месцы.

Згодна з законам аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь, чалавеку можа быць адмоўлена ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь або прадаўжэнні дазволу на жыхарства, «калі ён неаднаразова (пяць ці больш разоў) цягам аднаго года чыніў адміністрацыйныя правапарушэнні». Такім чынам, ясна, што пастанова пра высылку Красулінай не адпавядае гэтаму пункту і з'яўляецца неабгрунтаванай.

«У пастанове аб высылцы згадваецца пункт закона аб тым, што «іншаземец можа быць высланы з Рэспублікі Беларусь у мэтах забеспячэння нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны здароўя або маралі чалавека або правоў і свабод іншых асоб». У параўнанні з гэтым становішчам згаданыя памылкі Г. Красулінай нязначныя, каб за іх можна было выслаць з краіны. Беларускія праваабарончыя арганізацыі безумоўна прызнаюць, што высылка Красулінай з'яўляецца палітычна матываванай», - сказаў Лаўрынас Кашчунас.

Парламентарый Жыгімонта Павільёніс кажа, што Камітэт правоў чалавека ААН цяпер разглядае два звароты Красулінай пра тое, што Беларусь парушае свабоду сходаў і выказвання меркаванняў. Акрамя таго, Красуліна з'яўляецца прэс-сакратаркай адной з асноўных беларускіх апазіцыйных партый, г.зн. сваёй дзейнасцю забяспечвае прасоўванне апазіцыі і дэмакратычнай альтэрнатывы ў беларускім грамадстве.

«З прычыны ўсяго гэтага мы асуджаем пастанову беларускіх уладаў выслаць Ганну Красуліну з краіны і заклікаем да неадкладнага прыпынення працэсу яе высылкі», - заявіў Ландсбэргіс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках