19 красавiка 2024, Пятніца, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спадар Пуцін, гэта вайна»

6
«Спадар Пуцін, гэта вайна»
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Прэзідэнт Украіны зрабіў заяву амерыканскаму каналу Fox News.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў вайной інцыдэнт у Керчанскай пратоцы 25 лістапада, калі расейская берагавая ахова выкарыстала зброю для затрымання трох украінскіх караблёў, якія рухаліся ў Азоўскае мора. "Спадар Пуцін, гэта акт агрэсіі. Спадар Пуцін, гэта вайна. Гэта не жарты, не інцыдэнт, і не крызіс. Таму што вашы рэгулярныя войскі пад расейскім сцягам учынілі напад на ўкраінскае вайсковае судна ў міжнародных водах. Няма ніякіх іншых тлумачэнняў", - заявіў Парашэнка ў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу Fox News у аўторак, 11 снежня, паведамляе dw.com.

Украінскі прэзідэнт заклікаў да смелай рэакцыі сусветнай супольнасці на тое, што здарылася. Ён падкрэсліў, што адных слоў недастаткова, патрэбны справы. "У адказ на дзеянні Пуціна нам трэба дзейнічаць", - сказаў Парашэнка, прапанаваўшы пашырыць прысутнасць караблёў NАТО ў Чорным моры, каб, як ён выказаўся, прадухіліць яго акупацыю, а таксама захоп Азоўскага мора.

Пятро Парашэнка заклікаў Захад увесці супраць Расеі "Азоўскі пакет санкцый", а таксама закрыць расейскім суднам доступ у еўрапейскія і амерыканскія порты.

Закон аб разрыве сяброўства з Расеяй увайшоў у дзеянне

12 снежня а Украіне ўвайшоў у дзеянне закон аб спыненні дамовы пра сяброўства з Расейскай Федэрацыяй.

Ён быў прыняты Вярхоўнай радай ў паскораным парадку і падпісаны прэзідэнтам Парашэнкам пасля інцыдэнту з украінскімі вайсковымі караблямі, якія спрабавалі прайсці праз Керчанскую пратоку у Азоўскае мора і сілай затрыманыя расейскай берагавой аховай.

Дзеянне дамовы будзе спыненае 1 красавіка 2019 года ў сувязі з узброенай агрэсіяй Расеі ў дачыненні да Украіны, якая стала парушэннем гэтага пагаднення, гаворыцца ў тэксце закона. "Спыненне дзеяння дамовы вызваляе Украіну ад якіх-небудзь абавязкаў яе выканання і не ўплывае на правы, абавязкі ці прававое становішча Украіны, якія ўзніклі ў выніку выканання названай дамовы аб спыненні яго дзеяння", - падкрэсліваецца ў дакуменце.

РФ і Украіна падпісалі дамову аб сяброўстве ў траўні 1997 года, у дзеянне яна ўвайшла 1 красавіка 1999 году. Паводле ўмоў дакумента, ён аўтаматычна падаўжаецца кожныя 10 гадоў, калі не менш чым за паўгода да заканчэння тэрміну яго дзеяння стораны не заяўлялі аб сваім выхадзе з пагаднення.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках