25 красавiка 2024, Чацвер, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўная партыя Вялікабрытаніі будзе галасаваць за недавер Тэрэзе Мэй

4
Кіроўная партыя Вялікабрытаніі будзе галасаваць за недавер Тэрэзе Мэй
ТЭРЭЗА МЭЙ
ФОТА: AP

Кансерватарам удалося сабраць патрэбную колькасць подпісаў у парламенце.

У парламенце Вялікабрытаніі сабралі дастатковую колькасць подпісаў дэпутатаў за вынясенне на галасаванне пытання аб вотуме недаверу прэм'ер-міністарцы Тэрэзе Мэй.

Пра гэта паведамляе Sky News.

Камітэт 1922, які рэгулюе стасункі паміж кіроўнай Кансэрватыўнай партыяй і яе лідаркай Тэрэзай Мэй, сабраў неабходную колькасць лістоў ад дэпутатаў, каб правесці галасаванне за недавер лідару партыі.

Дакладная колькасць лістоў не падаецца, але неабходна было мінімум 48. Абвяшчэнне недаверу лідару кіроўнай партыі аўтаматычна азначае і абвяшчэнне недаверу кіраўніку ўрада.

"Быў перавышаны парог на 15% дэпутатаў партыі, якія хочуць галасавання за давер да лідара Кансерватыўнай партыі. Згодна з правіламі галасаванне будзе праводзіцца паміж 18:00 і 20:00 у сераду, 12 снежня, у камітэце", - заявіў кіраўнік камітэта.

Таксама паведамляецца, што галасы будуць падлічвацца адразу і сёння вечарам будзе зроблена аб'ява аб выніках галасавання.

Нагадаем, дэпутаты-кансерватары пачалі збор подпісаў за вотум недаверу яшчэ ў сярэдзіне лістапада праз незадаволенасць умовамі пагаднення аб Brexit, пра што Тэрэза Мэй дамовілася з Брусэлем.

Урад Вялікабрытаніі напярэдадні адклаў унясенне пагаднення для галасавання праз недастатковую падтрымку дэпутатаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках