25 красавiка 2024, Чацвер, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аўстраліі зварылі піва «са смакам 18-га стагоддзя»

У Аўстраліі зварылі піва «са смакам 18-га стагоддзя»

Напой прыгатаваны з дрожджаў, знойдзеных на караблі, патанулым у 1796 годзе.

У 1796 годзе каланіяльная гандлёвая фірма «Кэмпбэл і Кларк» замовіла судна Sydney Cove, каб даставіць з Калькуты (Індыя) у Порт-Джэксан (Аўстралія) груз з харчаваннем. Акрамя тавараў першай неабходнасці, такіх як зерне і драўніна, на борце таксама былі Элі, віны ды іншыя спіртныя напоі. Але караблю не наканавана было дасягнуць сваёй мэты: ля паўночнага ўзбярэжжа Тасманіі ён пайшоў на дно, піша «Вокруг света».

Праз 220 гадоў абломкі карабля выявілі дайверы. Пасля таго як артэфакты паднялі на паверхню, высветлілася, што ў некалькіх запячатаных бутэльках захавалася піва і партвейн. Доўгі час знаходкі захоўваліся ў Музеі каралевы Вікторыі ў Лансэстан (Аўстралія).

Затым навукоўцы з Аўстраліі, Бэльгіі, Францыі ды Нямеччыны аб'ядналі намаганні, каб культываваць дрожджы, выяўленыя ў старадаўніх бутэльках. Як высветлілася, у XVIII стагоддзі выкарыстоўваўся адрозны ад сучасных штам. Дзеля экспэрыменту навукоўцы зварылі на аснове захаваных у знойдзеных бутэльках дрожджаў блізу 5 000 літраў піва.

Напой атрымаўся светлым, са свежым водарам і незвычайным смакам.

«Гэтыя дрожджы сталі гібрыдам хлебапякарных, піўных і вінных дрожджаў. Генетычна яны адрозніваюцца ад сотняў іншых тыпаў, якія можна сустрэць у Аўстраліі ці ва ўсім свеце», - кажа адзін з даследнікаў Дэвід Тараўгуд (David Thurrowgood).

Піваварны завод James Squire надумаў выпусціць унікальны напой абмежаваным накладам для продажу. Эль атрымаў назву «Выжылы пасля катастрофы» (The Wreck Preservation Ale). Чорна-залатую этыкетку ўпрыгожвае сімвалічная выява карабля.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках