19 красавiка 2024, Пятніца, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган абвясціў аб хуткім наступе турэцкага войска ў Сірыі

Эрдаган абвясціў аб хуткім наступе турэцкага войска ў Сірыі

Аперацыя павінна пачацца найбліжэйшымі днямі.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган падчас выступу перад прадстаўнікамі нацыянальных вайскова-прамысловых кампаній заявіў, што праз некалькі дзён войска пачне ваенную аперацыю ў Сірыі на ўсход ад ракі Еўфрат, паведамляе выданне Daily Sabah, піша РБК.

Са слоў Эрдагана, мэтай аперацыі будзе разгром тэрарыстычных фармаванняў. Кіраўнік турэцкай дзяржавы падкрэсліў, што мэтай аперацыі ні ў якім разе не будуць амерыканскія вайскоўцы, якія знаходзяцца на ўсходзе Сірыі.

Усходні бераг ракі Еўфрат кантралюецца курдскімі фармаваннямі YPG, якія супольна з міжнароднай кааліцыяй ваявалі ў правінцыях Рака, Эль-Хасака і Дэйр-эз-Зор з баевікамі «Ісламскай дзяржавы» (забароненая ў Расеі тэрарыстычная арганізацыя).

У Анкары YPG уважаюць за тэрарыстычную арганізацыю, звязаную з Рабочай партыяй Курдыстана. Апошняя з 1984 года змагалася за аддзяленне ад Турцыі паўднёва-ўсходніх правінцый, населеных курдамі, і стварэнне там незалежнай дзяржавы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках