25 красавiка 2024, Чацвер, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кідаюць партнёры і будаўнікі: што ўражвае замежнікаў у Беларусі

12
Кідаюць партнёры і будаўнікі: што ўражвае замежнікаў у Беларусі

Замежныя бізнэсоўцы скардзяцца на ляноту будаўнікоў і папяровую дакументацыю.

Самыя вялікія бухгалтэрыі - у беларускіх офісах. Аднак замежнікі гатовыя з гэтым працаваць, бо на нашым рынку мала моцных канкурэнтаў, паведамляе «Белсат».

«Я сутыкнулася з беларускімі будаўнікамі. Гэта было нешта. Гэта было здзіўленне. Бо ў Нямеччыне робяць хутка і пад ключ. І не трэба над імі стаяць: Ну вы як? Вы зробіце? Вы сапраўды зробіце?» - успамінае свае эмоцыі Агата Сідаровіч, дырэктарка дзіцячага садка «EICHHÖRNCHEN».

Агата прыехала ў Менск з Берліна, яна псіхолаг, жонка беларускага бізнэсоўца і жыве ў Беларусі ўжо сем гадоў. Год таму яна адкрыла тут першы нямецкі дзіцячы садок. Спачатку збіралася арандаваць для садка катэдж у Цнянцы. Але ў апошні момант, калі Агата ехала ўжо падпісваць дамову, гаспадыня нечакана перадумала. І паведаміла пра гэта SMS.

У Нямеччыне, калі людзі дамовіліся, значыць, дамовіліся. А ў Беларусі Агаце давялося ў пачатку навучальнага года тэрмінова шукаць іншае памяшканне і рабіць там рамонт. Тады Агату і ўразіла лянота беларускіх будаўнікоў. Знайсці выхавальнікаў спачатку таксама было няпроста.

Агата і сама нетрадыцыйная кіраўніца. З групай 14 дзяцей у яе працуюць чатыры выхавальніцы і астэапат. Агата працуе з імі побач, а не ў кабінеце, і вельмі любіць нашу традыцыю піць чай на працы. Кажа, што гэта вельмі збліжае.

Кампанія дастаўкі ежы «MENU.BY» прыйшла на беларускі рынак два гады таму пасля старту аналагічных праектаў у Арменіі і Грузіі. І першае адрозненне ад іншых краін - вельмі шмат бюракратычнай працы. Каб падрыхтаваць кур’ера да працы, у Арменіі патрэбныя толькі торба і ўніформа.

«Што мы даем тут: сумка, уніформа, тэхагляд, санпашпарт, медагляд, які ён сам павінен прайсці і прынесці нам гэтую даведку, што ён прыдатны. Закупляем яму касу, тэрмінал і пускаем у ход», - пералічвае ўсе патрэбнае Ануш Нерсісян, дырэктар кампаніі «MENU.BY».

У Менску самы вялікі аддзел у кампаніі - бухгалтэрыя. Бо трэба апрацоўваць вялікую колькасць папяровых дакументаў. Бухгалтарам ужо бракуе месца ў старым офісе, і кампанія пераязджае ў большы.

Дырэктар адзначае, што ў Беларусі, у адрозненне ад Арменіі і Грузіі, перад падпісаннем дамовы вельмі доўга вывучаюць дакументы, абмяркоўваюць у іх кожную літару. Гэта вельмі зацягвае працу. Кожная дамова, якую ў іншай краіне яны могуць укласці за тыдзень, тут займае месяцы.

У той жа час Ануш мяркуе, што ў нас больш гарантый ад самавольства з боку дзяржавы, калі ты сумленна працуеш. А вось падаткі тут нашмат вышэйшыя. І трымаць чалавека ў штаце значна даражэй.

Галоўны офіс міжнароднага медыяканцэрна «Шыбстэд» знаходзіцца ў Осла. У нас канцэрну належыць інтэрнэт-пляцоўка аб'яў «Куфар». Ва ўсіх краінах, дзе працуе, кампанія запусціла сэрвіс «Бяспечная ўгода».

За выключэннем Туніса і Беларусі. Сутнасць угоды ў тым, што плата за тавар адбываецца онлайн праз інтэрнэт-пляцоўку, а тая замарожвае грошы ў сябе, пакуль пакупнік не пацвердзіць, што тавар адпавядае аб'яве.

«Цяпер у нас такой магчымасці няма, бо на заканадаўчым узроўні, каб так рабіць, мы павінны стаць фінансавай арганізацыі або банкам, - тлумачыць нашы асаблівасці Арцём Рабцэвіч, дырэктар пляцоўкі «Куфар».

Аднак дырэктарка адзначае, што ёсць у Беларусі і плюсы. Напрыклад, малая канкурэнцыя: тут няма такіх моцных гульцоў, як, напрыклад, «Facebook marketplace». Да таго ж, беларускі рынак толькі пачаў развівацца, і замежныя кампаніі могуць уплываць на яго развіццё. І такі патэнцыял перамагае ўсе мінусы ад працы ў Беларусі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках