29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракурор Беларусі: Паблажкі за карупцыю не будзе

27
Генпракурор Беларусі: Паблажкі за карупцыю не будзе

Аляксандр Канюк абвінаваціў у карупцыі памежнікаў і мытнікаў.

Вінаватым у карупцыі паблажкі не будзе, заявіў Генеральны пракурор Аляксандр Канюк, звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння Гарадзенскага аблвыканкама ў пытаннях барацьбы з карупцыяй. Ён запатрабаваў давесці гэтую пазіцыю да ўсіх службовых асоб рэгіёну, паведамляе БелТА.

На думку Генеральнага пракурора, памежнае становішча вобласці вызначыла карупцыйныя рызыкі: выкрытыя факты перамяшчэння тавараў праз дзяржаўную мяжу па-за пунктамі пропуску, незаконнай міграцыі, атрымання і дачы хабараў службовым асобам памежнага і мытнага камітэтаў. «Тыповым стаў пропуск праз мяжу за ўзнагароджанне тых, хто займаецца незаконным перамяшчэннем тавараў, асабліва тытунёвых вырабаў», - адзначыў ён.

Сярод іншых карупцыйных праяў у рэгіёне Аляксандр Канюк назваў ужыванне транспарту і іншай дзяржмаёмасці ў пазаслужбовых мэтах, прыцягненне кіраўнікамі падначаленых работнікаў да выканання работ у асабістых інтарэсах, неабгрунтаваныя выплаты надбавак, прэмій і іншых узнагарод кіраўнікам дзяржпрадпрыемстваў. У якасці прыкладу Генеральны пракурор прывёў Астравецкі раён, дзе былы старшыня райвыканкама незаконна прадаў жылы дом, прыняў на працу сваіх блізкіх без неабходнай падрыхтоўкі, адукацыі і стажу працоўнай дзейнасці. Паводле гэтых фактаў праводзіцца праверка.

Да негатыўных фактараў эканамічнага развіцця рэгіёну ўдзельнікі нарады аднеслі пратэрмінаваную дэбіторскую запазычанасць у 619 прадпрыемстваў, якая з пачатку года да 1 кастрычніка павялічылася на 10%. Палова такой запазычанасці - у арганізацый Лідскага раёна. У выніку працы органаў пракуратуры і іншых дзяржслужбаў амаль 75% пратэрмінаваных замежных запазычанняў перад арганізацыямі Гарадзенскай вобласці сталі прадметам судовага разбору або знаходзяцца на стадыі выканаўчай вытворчасці. Генпракурор зарыентаваў на далейшы кантроль за рэальным паступленнем валюты ў краіну.

Аляксандр Канюк распавёў пра «арыгінальную» схему аплаты працы ў некаторых прадпрыемствах вобласці, калі заробак работнікам пералічвалі іншыя арганізацыі на падставе грамадзянска-прававых дамоў пра ўскладанне абавязанняў. Пры гэтым запазычанасць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва працягвала назапашвацца. «У выніку такія перыяды працы могуць быць не ўключаны ў страхавы стаж работнікаў, неабходны для прызначэння ім працоўнай пенсіі па ўзросту», - сказаў Генеральны пракурор, запатрабаваўшы спыніць парушэнне працоўных правоў грамадзян.

Са слоў пракурора Гарадзенскай вобласці Віктара Корзуна, праца камісій у супрацьдзеянні карупцыі ў Зэльвенскім, Карэліцкім, Бераставіцкім і Слонімскім райвыканкамах носіць фармальны характар. Разам з тым пра дзейнасць такой камісіі ў Гарадзенскім гарвыканкаме ён адгукнуўся станоўча. «Праца антыкарупцыйных камісій усіх узроўняў патрабуе карэннага паляпшэння. На месцах яны павінны стаць каардынатарамі дзейнасці структурных падраздзяленняў выканкама і падведамных арганізацый, неадкладна рэагаваць на любыя карупцыйныя праявы», - сказаў пракурор вобласці.

Паводле вынікаў пасяджэння прынятыя арганізацыйныя пастановы, мэта якіх - ліквідаваць прычыны карупцыі, умацаваць працоўную і выканальніцкую дысцыпліну, выключыць праявы безгаспадарлівасці, нямэтавага і неэфектыўнага расходавання сродкаў.

У пазачарговым пасяджэнні Гарадзенскага аблвыканкама прынялі таксама ўдзел кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Качанава, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках