23 красавiка 2024, aўторак, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін у Штазі: скандал атрымае прадаўжэнне

19
Пуцін у Штазі: скандал атрымае прадаўжэнне

У дачыненнях Крамля з Нямеччынай можа вырасці напружанасць.

Публікацыя ў Нямеччыне архіваў нямецкай выведкі, згодна з якой Уладзімір Пуцін у 80-х гадах быў агентам тайнай паліцыі ГДР Штазі, нанесла адчувальны ўдар рэпутацыі расейскага прэзідэнта на Захадзе.

Пра гэта заявіў у эфіры ObozTV вайсковы экспэрт Аляксандр Мусіенка. Экспэрт нагадаў, што пасля аб'яднання Нямеччыны архівы Штазі актыўна рассакрэчвалі: «Яны не баяліся паказваць, хто быў агентам, хто не быў».

«Там вельмі востра рэагавалі на людзей, якія былі агентамі Штазі, бо Штазі была спецслужбай на ўзроўні КДБ, якая зрабіла вельмі шмат дрэнных рэчаў для немцаў - пераслед, катаванні, зняволенні. Яна мае вельмі дрэнны шлейф, і гэтыя архівы паступова рассакрэчваюць. Тое, што гэта адбылося - гэта мінус Пуціну», - заявіў Мусіенка.

Са слоў экспэрта, тое, што Пуцін быў агентам КГБ - агульнавядома, але яго сяброўства ў Штазі стала нечаканасцю.

«Ён актыўна супрацоўнічаў з Усходняй Нямеччынай, і выведкі паміж сабой супрацоўнічалі. Хоць зразумела, што ГДР была на баку Савецкага Саюза, але гэта не дадае яму балаў - толькі мінусы да ўжо існых мінусаў у рэпутацыі», - сказаў на заканчэнне ён.

Адзначым, што раней прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў не зняпраўдзіў сапраўднасць дакумента. З ягоных слоў, Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ГДР раней супрацоўнічала з КДБ.

У прадстаўніцтве КДБ у Дрэздэне Пуцін працаваў з 1985 да 1990 года.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках