28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вось годны адказ на недарэчныя дэкрэт»

39
«Вось годны адказ на недарэчныя дэкрэт»

А калі не пачуе - сустракаемся на цэнтральнай плошчы свайго горада.

Берасцейцы паказалі адказ дыктатару на ягоныя недарэчныя дэкрэты, у першую чаргу - на дэкрэт №1 аб «дармаедах»

На вуліцах горада пачалі з'яўляцца ўлёткі з тэкстам: «Чтоб пополнить свой бюджет, Я придумал вам декрет! Получи-ка наш ответ: Для Урода денег НЕТ!»

Улёткі з такім надпісам, а таксама з выявай Лукашэнкі ды чалавечай далоні, якая паказвае дулю, з’явіліся ў Берасці.

Жыхар Берасця ў лісце пракаментаваў сайту Charter97.org з'яўленне ўлётак:

«Клас! Іду па гораду, а тут такое... Гэта ж наглядная інструкцыя, як трэба адказваць усім гэтым камісіям. Вось годны адказ на недарэчныя дэкрэты Лукашэнкі. А калі не пачуе і гэта, сустракаемся на цэнтральнай плошчы свайго горада!»

Нагадаем, што з 1 снежня ў Беларусі пачалі дзейнічаць базы «дармаедаў». У спісы трапілі 500 тысяч чалавек.

Не раз заяўлялася аб тым, што «дармаеды» будуць аплачваць і іншыя паслугі, якія субсідуюцца дзяржавай, а «незанятых у эканоміцы беларусаў» палохалі ЛПП.

Нагадаем, што папярэдняя версія «дармаедскага дэкрэта» выклікала масавыя пратэсты, якія экспэрты называюць самымі маштабнымі ў Беларусі з часоў «перабудовы».

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках