28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Буціна пагадзілася назваць амерыканскім следчым імя свайго куратара з РФ

9
CNN: Буціна пагадзілася назваць амерыканскім следчым імя свайго куратара з РФ
МАРЫЯ БУЦІНА
ФОТА: REUTERS

Пасля гэтага яе могуць адпусціць з-пад варты і дэпартаваць.

Расейка Марыя Буціна, якую ЗША абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Расеі, пагадзілася расказаць амерыканскім следчым аб тых, хто кіраваў яе дзеяннямі і дапамог ёй пракрасціся ў палітычныя колы ЗША. Пра гэта 13 снежня паведамляе CNN са спасылкай на ананімныя крыніцы.

Паводле інфармацыі крыніцы, Буціна прызнае сябе часткова вінаватай. Яна раскажа, што яе сябар Пол Эрыксан, чалец Рэспубліканскай партыі, дапамог ёй наблізіцца да амерыканскіх палітыкаў. Паводле звестак CNN, Буціна таксама дасць паказанні пра тое, што дзейнічала пад кіраўніцтвам расейскага палітыка Аляксандра Торшына.

Былы кіраўнік ЦРУ ў аперацыях у Расеі Стыў Хол мяркуе, што Буціна не працуе на расейскую спецслужбу. «Паводле маёй тэорыі, <...> яна адна з тых, хто супрацоўнічае з кім-небудзь з расейскіх уладаў», - дадаў ён.

Згодна з умовамі супрацоўніцтва са следствам, пасля прызнання Буціну павінны вызваліць з-пад варты і дэпартаваць у Расею. Са слоў былога супрацоўніка ФБР Эрыка О'Ніла, галоўнае для ўладаў ЗША не караць шпіёна, а даведацца пра прычыны ягоный выведвальнай аперацыі і метады працы замежных спецслужбаў.

Раней сябра Буцінай Эрыксана падазравалі ў сувязях з расейскімі палітыкамі паводле справы аб умяшанні Расеі ў выбары ЗША ў 2016 годзе. Следчыя ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі высветлілі, што ён пералічыў амаль $90 тысяч на рахунак расейскага банка. У яго таксама знайшлі сувязі з Нацыянальнай стралковай асацыяцыяй (NRA) ЗША, праз якую Буцінай удалося наблізіцца да палітыкаў ЗША.

30 лістапада Торшын пакінуў пасаду намесніка старшыні Цэнтрабанка Расеі. Афіцыйная прычына - выхад на пенсію. Але крыніца ВВС сцвярджае, што пасля арышту ягонай памочніцы Буцінай звальненне было «пытаннем часу». Торшын таксама знаходзіцца ў NRA і выступае за легалізацыю кароткаствольнай зброі.

Буціну арыштавалі ў ліпені 2018 года паводле абвінавачвання ў шпіянажы. Паводле версіі ЗША, расейка працавала ў Вашынгтоне ў інтарэсах высокапастаўленага чыноўніка з расейскага ўрада. За гэта ёй магло пагражаць да пяці гадоў пазбаўлення волі. Спачатку Буціна цалкам адмаўляла віну. У снежні 2018 года паведамілі пра тое, што яна гатовая супрацоўнічаць са следствам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках