19 красавiка 2024, Пятніца, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Будапешта выйшлі на пратэст праз змяненні ў працоўным кодэксе

6
Жыхары Будапешта выйшлі на пратэст праз змяненні ў працоўным кодэксе
Фота: MTI

Удзельнікі акцыі блакавалі будынак кіроўнай партыі.

У Будапешце ў сераду ўвечары сотні людзей сабраліся перад парламентам, каб выказаць пратэст супраць зацверджаных дэпутатамі змяненняў у працоўным кодэксе.

Пра гэта паведамляе Daily News Hungary.

Парламент Вугоршчыны прагаласаваў за падаўжэнне тэрміну, цягам якога працадаўцы могуць улічваць звышурочную працу з мэтай разліку заробку і выхадных дзён, з 12 месяцаў да 3 гадоў, а таксама падняў максімальны ліміт для штогадовай звышурочнай працы з 250 да 400 гадзін.

Пратэстоўцы, многія з якіх скандавалі «ўрад - у адстаўку», прайшлі ад будынка парламента да моста Маргарэт, а затым накіраваліся ў штаб-кватэру кіроўнай партыі «Фідэс».

Двое дэманстрантаў залезлі на балкон, а іншыя паспрабавалі трапіць у будынак. Дэманстрацыя ў «Фідэс» скончылася а 19:00, але ўдзельнікі вярнуліся да парламента. Да 21:00 натоўп запоўніў плошчу перад будынкам, а ў паліцыянтаў пачалі кідаць розныя прадметы.

Паліцыя Будапешта заявіла, што дэманстранты правакавалі праваахоўнікаў, кідаючы ў іх яйкі, банкі з півам і шумавыя гранаты. Паліцыя ўжыла слезацечны газ для разгону дэманстрантаў.

Фота: MTI
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках