24 красавiка 2024, Серада, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З ліку «дармаедаў» выключылі сексотаў?

15
З ліку «дармаедаў» выключылі сексотаў?

Ад «дармаедства» вызвалілі кагосьці пад грыфам «для службовага карыстання».

Улады прадаўжаюць змяняць дэкрэт для «дармаедаў» прамінулай датай. Сярод іншага, абнавілі пералік звестак, якія ўтрымліваюцца ў базе пра не занятых у эканоміцы. Змены прадугледжаныя пастановай Саўміна ад 8 снежня 2018 года №881.

Блогер і журналіст Віктар Малішэўскі звярнуў увагу на цікавы момант у новай пастанове Саўміна.

Нагадаем, што беларусы, якія працуюць за мяжой, аўтаматычна трапляюць у «дармаеды». Складаць спісы будуць спецыяльныя камісіі, якія працуюць з асабістай інфармацыяй беларусаў.

Не раз заяўлялася аб тым, што «дармаеды» будуць аплачваць і іншыя паслугі, якія субсідуюцца дзяржавай, а «незанятых у эканоміцы беларусаў» палохалі ЛПП.

Нагадаем, што папярэдняя версія «дармаедскага дэкрэта» выклікала масавыя пратэсты, якія экспэрты называюць самымі маштабнымі ў Беларусі з часоў «перабудовы».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках