29 сакавiка 2024, Пятніца, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна заблакавала пастаўкі азотных угнаенняў з Беларусі

9
Украіна заблакавала пастаўкі азотных угнаенняў з Беларусі

На мяжы «затрымаліся» больш за 80 вагонаў.

Як паведамляюць украінскія СМІ, грузы з азотнымі і азотазмяшчальнымі ўгнаеннямі, вырабленыя ў Беларусі, з мінулага тыдня блакуюцца ўкраінскімі мытнікамі, піша «Завтра твоей страны».

Летась беларускія кампаніі нагандлявалі ўгнаеннямі ва Украіне на 150 млн даляраў, прыкладна на гэтую ж суму былі ажыццёўленыя адгрузкі цягам дзевяці месяцаў гэтага года.

Як паведамляюць украінскія СМІ, дзяржаўная мытня Украіны з 7 снежня пачала спыняць на памежных станцыях вагоны з угнаеннямі з Беларусі. Зрэшты, было заблакавана амаль 60 вагонаў «БНХ Украіна» (дачка канцэрна «Белнафтахім»), 2 вагоны кампаніі «Аграросквіт» (яе суўладальнікам з'яўляецца Беларуская калійная кампанія), а таксама больш за 20 вагонаў кампаніі «СанАгра Украіна», якая належыць партнёру БКК па «Аграросквіту» швэйцарцу Людовіку Шарлю Жану Вербісту. Швэйцарац мае і свой вытворчы бізнэс у Беларусі - ягоная кампанія Agrofertrans разам з «Беларусьгандлем» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта валодае ў СЭЗ «Гроднаінвест» заводам у выпуску сульфату амонію, сульфату калію і NPK-угнаенняў «Белаграферт».

Прэтэнзіі ўкраінскіх мытнікаў накіраваныя ў першую чаргу на складаныя ўгнаенні (NPK-угнаенні) - яны патрабуюць канфіскацыі з усіх партый узораў на аналіз па ўтрыманні ва ўгнаеннях азоту.

З 28 сакавіка 2018 на расейскія ці азотныя і змешаныя ўгнаенні, якія не маюць сертыфікату паходжання, у якіх змяшчаецца не менш за 28% аманійнага і нітратнага азоту, Кіеў увёў антыдэмпінгавы падатак 42,96%. Падатак першапачаткова не распаўсюджваўся на прадукцыю, вырабленую ў іншых краінах, у тым ліку і ў Беларусі. Аднак, як пішуць СМІ Украіны, цяпер мытнікі спасылаюцца на нейкі ліст з цэнтральнага офіса і патрабуюць выплаты антыдэмпінгавага падатку незалежна ад краіны паходжання.

Адзначым, што ўжо ў сакавіку гэтага года, анансуючы ўвядзенне забароны на пастаўкі мінеральных угнаенняў з Расеі, прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман заявіў, што забароненыя расейскія ўгнаенні могуць паступаць праз тэрыторыю Беларусі і паабяцаў разабрацца з гэтым пытаннем. Не выключана, што дзеянні Дзяржаўнай мытні Украіны звязаныя са спробай перакрыць доступ расейскім угнаеннях, якія могуць увозіцца з тэрыторыі Беларусі.

Пытанне рээкспарту расейскіх рэсурсаў праз Беларусь не ўпершыню ўсплывае ва ўкраінска-беларускіх дачыненнях. Сёлета, напрыклад, СМІ ўжо акцэнтавалі ўвагу на пастаўках звадкаваных вуглевадародных газаў з Беларусі ва Украіну. Іх значны рост у першым паўгоддзі (на 35%) экспэрты звязвалі з рээкспартам расейскага прадукту. Але ў гэтым выпадку расейскія ўладальнікі рэсурсу выкарыстоўвалі Беларусь як пляцоўку для транзіту на ўкраінскі рынак праз абмежаванні з боку Масквы. У выніку Расея ўвяла з лістапада гэтага года да канца 2019 года забарону на экспарт у Беларусь звадкаваных вуглевадародных газаў, а таксама цёмных нафтапрадуктаў і дызельнага паліва.

Адзначым, што пастаўкі азотных і змешаных угнаенняў з Беларусі на ўкраінскі рынак цягам дзевяці месяцаў 2018 года значна выраслі. Адгрузкі ва Украіну склалі амаль трэць усяго экспарту беларускіх азотных угнаенняў (41,7 млн з 124,7 млн даляраў), павялічыўшыся на 41,3%. Пастаўкі змешаных угнаенняў павялічыліся на 23,4%, ва Украіну была адпраўленая амаль палова ўсіх аб'ёмаў - на 108,7 млн даляраў з 215,7 млн даляраў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках