19 красавiка 2024, Пятніца, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - пра словы Мядзведзева пра «паглыбленую інтэграцыю»: Мы і да гэтага прыйдзем, трэба ісці

113
Лукашэнка - пра словы Мядзведзева пра «паглыбленую інтэграцыю»: Мы і да гэтага прыйдзем, трэба ісці

Дыктатар заявіў аб неабходнасці выканаць дамову аб «саюзнай дзяржаве».

Беларусь застаецца паслядоўнай прыхільніцай інтэграцыі з Расеяй. Так Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў пракаментаваў словы Дзмітрыя Мядзведзева аб «больш паглыбленай інтэграцыі з Расеяй».

«Магчыма, мы і да гэтага прыйдзем...але трэба ісці», - сказаў Лукашэнка, растлумачыўшы, што цяпер інтэграцыя стаіць на месцы, паведамляе tut.by.

Дыктатар таксама дадаў, што трэба выконваць дамову аб стварэнні «саюзнай дзяржавы» і ісці крок за крокам у выкананні пагадненняў, паведамляе БелТА.

«Шантажаваць нас, спрабаваць нахіляць, стаць каленам на грудзі бескарысна. Мы павінны ісці да інтэграцыі ў імя яднання нашых народаў. Не магу пайсці на закулісныя махінацыі, усё павінна быць сумленна і адкрыта. Учора ўвечары атрымаў інфармацыю, што ўрад Расеі разумее, што трэба ісці крок за крокам у пытаннях інтэграцыі. Мы гатовыя з заўтрашняга дня пачынаць гэтую працу па інтэграцыі, пра якую Беларусь кажа ўжо не першы год», - сказаў дыктатар.

Нагадаем, 13 снежня падчас выступу на саюзным Саўміне ў Берасці прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Расея гатовая і далей прасоўвацца па шляху будаўніцтва «саюзнай дзяржавы» ў парадку, прадугледжаным дамовай аб стварэнні «саюзнай дзяржавы» ад 8 снежня 1999 года.

Згодна з ім, у краін павінна быць адзіная валюта, адзіны суд, адзіная мытня. Дамова таксама прадугледжвае і далейшыя крокі ў інтэграцыі - прынамсі шлях да адзінага парламенту і адзінага прэзідэнта.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках