29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць найбольш карысных прадуктаў для сэрца і мозгу

2
Пяць найбольш карысных прадуктаў для сэрца і мозгу

Апошнія даследаванні паказалі, што прадукты харчавання, карысныя для мозгу, абараняюць таксама і сэрца.

Навукоўцы з Гарвардскай медыцынскай школы вызначылі пяцёрку найлепшых у гэтым сэнсе прадуктаў, піша orthodox.od.ua.

Даследчыкі з Гарвардскай медыцынскай школы рэкамендуюць да ўжывання пяць прадуктаў, якія не толькі падтрымліваюць здароўе сэрца, але і паляпшаюць працу мозгу. Таксама яны раяць спалучаць садавіну, гародніну, крупы і бабовыя. Акрамя таго, абавязковым з'яўляецца ўжыванне поліненасычаных тлустых кіслот, якія змяшчаюцца ў рыбе і аліўкавым алеі. Такі рэжым харчавання дазволіць прадухіліць мноства хвароб, не звяртаючыся да лекавых прэпаратаў.

Зялёная гародніна

Шпінат, капуста і брокалі важныя для мозгу, бо яны багатыя на вітаміны К, лютэін, фоліевую кіслату і бэта-карацін. Гэтыя рэчывы забяспечваюць яснасць розуму да глыбокай старасці.

Тлустая рыба або авакада

Тлустыя гатункі рыбы - такія, як селядзец, сардзінія або сом - утрымліваюць амега-3 і іншыя поліненасычаныя тлустыя кіслоты, якія дапамагаюць знізіць узровень бэта-амілойда. Празмернасць гэтага бялку прыводзіць да хваробы Альцгеймера. На думку экспэртаў, ужываць рыбу варта два разы на тыдзень. Калі вы не любіце рыбу, яе можна смела замяніць авакада або насеннем трыпутніку. Гэтыя прадукты, дарэчы, асабліва папулярныя сярод веганаў.

Ягады

Флаваноіды не толькі надзяляюць ягады зыркімі колерамі, але і дапамагаюць заставацца ў добрай памяці да самай старасці. Паводле даследаванняў Гарвардскай медыцынскай школы, жанчыны, якія ўжывалі трускалкі і чарніцы па некалькі разоў на тыдзень, мелі менш праблем з запамінаннем тэкстаў і арыентаваннем на мясцовасці.

Кава

Ранішняя кава можа быць чымсьці значна большым, чым проста «будзільнік». Гэта паказала даследаванне навуковага часопіса Journal of Nutrition. Удзельнікі, якія штодня ўжывалі кафеін, былі больш уважлівымі і засяроджанымі, а таксама дэманстравалі больш высокія паказчыкі кароткачасовай памяці, чым тыя, хто не рабіў гэтага.

Грэцкія арэхі

Арэхі з'яўляюцца выдатнай крыніцай бялку і карысных тлушчаў. Напрыклад, грэцкія арэхі дапамагаюць палепшыць памяць. Акрамя таго, яны багатыя альфа-ліналенавай кіслатой, якая зніжае высокі артэрыяльны ціск і ачышчае сасуды.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках