20 красавiка 2024, Субота, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барбарыч: Мне Канстытуцыяй гарантаванае права свабоднага збору і распаўсюду інфармацыі

1
Барбарыч: Мне Канстытуцыяй гарантаванае права свабоднага збору і распаўсюду інфармацыі
ГЕНАДЗЬ БАРБАРЫЧ
Фота: БАЖ

Менскі суд адправіў справу журналіста Генадзя Барбарыча на дапрацоўку.

Суд Партызанскага раёна Менска 14 снежня прадоўжыў разгляд адміністратыўнай справы журналіста Генадзя Барбарыча, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Яго абвінавацілі ў тым, што 8 снежня ён, «разам з аператарам Леўчуком зняў відэасюжэт, які потым быў размешчаны на сайце «Радыё Рацыя». Тым самым парушыў ч.2 арт.22.9 КаАП («незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»).

На папярэднім судовым паседжанні 13 снежня Генадзь Барбарыч адзначыў:

«Са мной ніхто асабіста не размаўляў, склалі пратакол завочна менавіта за артыкул, які тычыцца «справы БелТА», калі я прыходзіў 8 снежня да будынку Следчага камітэта і запісаў Ірыну Леўшыну - галоўную рэдактарку. Але ніякага відэасюжэту на сайце «Радыё Рацыя» няма, там ёсць толькі фатаграфія пад каментаром».

Сёння суд разгледзеў матэрыялы справы і прыняў пастанову адправіць пратакол правапарушэння на дапрацоўку ў аддзяленне міліцыі.

Са слоў Генадзя Барбарыча, за вінаватага ён сябе не ўважае, бо паводле Канстытуцыі яму гарантаванае права свабоднага збору і распаўсюду інфармацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках