24 красавiка 2024, Серада, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцэйскае беззаконне: у Яўгена Афнагеля арыштавалі аўтамабіль

18
Міліцэйскае беззаконне: у Яўгена Афнагеля арыштавалі аўтамабіль
ЯЎГЕН АФНАГЕЛЬ
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Правакацыі супраць каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» прадаўжаюцца.

Пра гэта сайту Charter97.org распавёў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Яўген Афнагель:

- Учора мяне выклікалі позвай на допыт у РАУС Менскага раёна. Допыт праводзіўся ў рамках адміністрацыйнай справы «аб крадзяжы», якая была заведзеная яшчэ 5 снежня пасля вядомай правакацыі супрацоўнікаў ДАІ і міліцыі.

Падчас допыту я пацвердзіў свае папярэднія паказанні. Супрацоўнікі міліцыі склалі акт аб накладанні арышту на маю асабістую маёмасць - на аўтамабіль, які мне належыць. Пастанову аб арышце аўтамабіля падпісаў маёр міліцыі Чубукоў Андрэй Уладзіміравіч, які праводзіў допыт.

Са слоў супрацоўнікаў РАУС, гэта было зроблена для таго, каб «гарантаваць» выплату штрафу, які, магчыма, на мяне будзе накладзены.

Пасля гэтага мяне даставілі ў Калодзішчы і забралі мой аўтамабіль, які эвакуявалі на стаянку каля РАУС Менскага раёна.

Пасля гэтага я пагаварыў з праваабаронцамі і мне пацвердзілі, што ніякіх законных падстаў для канфіскацыі майго аўто не было. Мне складана растлумачыць логіку міліцыі, якая канфіскавала аўтамабіль для «гарантыі выплаты штрафу», які на мяне яшчэ не быў накладзены. Гэта значыць, яны, напэўна, загадзя ведаюць, што штраф будзе накладзены.

Я мяркую, што, хутчэй за ўсё, усё гэта было зробленае для таго, каб супрацоўнікі спецслужбаў у спакойнай абстаноўцы маглі ўсталяваць прылады праслухоўвання альбо жучкі на мой аўтамабіль. Для таго, каб сачыць за маімі рухамі і рухамі маёй жонкі і праслухоўваць размовы, якія, на іх думку, вядуцца ў аўтамабілі.

Нагадаем, што 5 снежня міліцыя зладзіла правакацыю супраць Яўгена Афнагеля.

Каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» з жонкай затрымалі супрацоўнікі ДАІ і крымінальнага вышуку пасля таго, як яны набылі будматэрыялы для дома. Палітыка абвінавацілі ў «крадзяжы» і даставілі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі Менскага раёну разам з загадчыкам складам, дзе ён набываў будматэрыялы. Пры гэтым загадчыку складам пагражалі і наўпрост казалі, што ён павінен напісаць заяву «аб крадзяжы».

У Бараўлянскім аддзеле міліцыі ў палітыка забралі тэлефон і цягам трох гадзін здымалі на камеру.

Дзякуючы аператыўнай рэакцыі СМІ статус Яўгена Афнагеля паводле гэтай «справы» ў выніку змянілі на «сведку».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках