29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка назваў украінскіх патрыётаў «адмарозкамі-нацмэнамі»

66
Лукашэнка назваў украінскіх патрыётаў «адмарозкамі-нацмэнамі»

Дыктатар паскардзіўся расейскім СМІ на Украіну.

Лукашэнка выказаўся наконт вайны ва Украіне, піша tut.by.

«Я Пуціну казаў: мы неўзабаве будзем Бога маліць, каб там NATA стаяла, а не гэтыя адмарозкі-нацмэны», - сказаў Лукашэнка і дадаў, што развязваць праблемы ў гэтым рэгіёне павінны не ЗША і не Еўропа. «Ні Мэркель, ні гэты хлапец - Макрон, а мы ўтрох павінны за стол сесці», - заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка таксама нагадаў, што ўжо ўносіў прапанову аб кантролі Беларуссю расейска-ўкраінскай мяжы.

«Я ўжо гатовы быў як памежнік стаць на той мяжы, улічваючы, што да мяне нармальна расейскія людзі ставяцца і ўкраінцы, і выбары там правесці паводле Менскай дамовы... Што вы думаеце? Тыя, каму трэба спыніць гэтую вайну, перш за ўсё Парашэнка і ўкраінцы, самі пачалі гэта адпрэчваць. Матывацыю знайшлі: Лукашэнка прарасейскі», - сказаў ён.

Нагадаем, пасля агучанай прапановы Лукашэнкі, у Крамлі заявілі, што кіраўніцтва самаабвешчаных рэспублік «ДНР» і «ЛНР» мае права вызначаць самастойна, як кантраляваць сітуацыю падчас правядзення «выбараў» на Данбасе.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках