23 красавiка 2024, aўторак, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змітра Паліенку аштрафавалі на $460

5
Змітра Паліенку аштрафавалі на $460

У суд былога палітвязня даставілі невядомыя людзі.

Сёння былы палітвязень Зміцер Паліенка быў аштрафаваны Заводскім судом Менска на $460.

У суд актывіста даставілі невядомыя людзі, якія забралі яго з кватэры.

Нагадаем, што ўчора раніцай Змітра Паліенку затрымалі ў аддзяленні міліцыі на вуліцы Ангарскай у Менску, куды выклікалі раней. Актывіста даставілі ў РАУС Заводскага раёна Менска і мелі намер везці ў суд, але праз чатыры гадзіны выпусцілі на волю без тлумачэння прычын затрымання.

Зміцер Паліенка выйшаў на свабоду 24 кастрычніка і павінен быў амаль штодня з'яўляцца ў Заводскім РАУС, каб слухаць лекцыі, якія тычыліся працаўладкавання. Некалькі разоў экс-палітвязень прыйшоў на лекцыі, а затым адмовіўся гэта рабіць прынцыпова.

У сваім звароце ў пракуратуру актывіст паказаў, што дзеянні супрацоўнікаў міліцыі незаконныя, ніхто не мае права прымушаць яго да працы. Штодзённыя выклікі на лекцыі - гэта таксама неабгрунтаваны кантроль і парушэнне правоў і свабодаў.

«Не мінуў і першы суд, як далі позву на другі, - паведаміў Зміцер у сацыяльных сетках. - Я ўжо казаў пра сваё стаўленне да гэтых лекцый і пра тое, чаму я на іх не хаджу і не збіраюся надалей хадзіць. Я не збіраюся скакаць пад дудку тых, хто мяне кінуў за краты і не збіраюся быць у іх на вудзе».

Зміцер Паліенка дадаў, што пратаколы на яго складзеныя паводле артыкула 23.4 («непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі»).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках