24 красавiка 2024, Серада, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Stratfor: Расею ў 2019 годзе чакаюць пратэсты

1
Stratfor: Расею ў 2019 годзе чакаюць пратэсты

Непапулярныя рэформы падштурхнуць апазіцыю да дзеянняў.

Непапулярныя эканамічныя рэформы накшталт падвышэння пенсійнага ўзросту і павелічэння ПДВ будуць выклікаць пратэсты ў краіне, якія стануць падтрымліваць і паскараць дзеячы апазіцыі, такія як Аляксей Навальны. Крэмль у адказ на дэманстрацыі пратэсту стане закручваць гайкі, ажыццяўляць палітычныя перастаноўкі і будзе выбарачна ісці на саступкі патрабаванням грамадства, пішацца ў прагнозе амерыканскай прыватнай выведвальна-аналітычнай кампаніі Stratfor, (пераклад - inosmi.ru).

Пануючыя пазіцыі кіроўнай партыі «Адзіная Расія» будуць слабець, а партыі сістэмнай апазіцыі ў верасні на рэгіянальных выбарах паспрачаюцца за губернатарскае крэсла і парламенцкія мандаты.

У 2019 годзе ўнутраныя хваляванні ў Расеі могуць прадоўжыцца. Апазіцыйныя партыі стануць пашыраць супрацоўніцтва адна з адной у спробе стварыць больш магутны фронт процідзеяння «Адзінай Расеі».

Што датычыцца сферы бяспекі, то Расея правядзе перастаноўкі ў кіраўніцтве вайсковай выведкі ГРУ пасля серыі скандальных аперацый за мяжой, пераразмеркаваўшы частку яе абавязкаў і сродкаў паміж іншымі органамі бяспекі, уключаючы Федэральную службу бяспекі (ФСБ) і Службу замежнай выведкі (СЗВ).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках