23 красавiка 2024, aўторак, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Morgan Stanley закрывае гандаль акцыямі і валютай у РФ праз санкцыі

1
Bloomberg: Morgan Stanley закрывае гандаль акцыямі і валютай у РФ праз санкцыі
Фота: Getty Images

Частку персаналу амерыканскага крэдытора перавядуць з расейскай сталіцы ў Лондан.

Morgan Stanley закрывае свае прадстаўніцтвы ў Маскве, якія займаюцца гандлем акцыямі і валютай. Такім чынам, амерыканскі крэдытор папоўніў шэрагі замежных банкаў, якія скарацілі сваю прысутнасць у Расеі.

Пра гэта піша Bloomberg (пераклад - «УНІАН») са спасылкай на крыніцы.

Morgan Stanley плануе перавесці частку персаналу ў Лондан, а астатнія пасады будуць проста скарочаныя. У прадстаўніцтве амерыканскага банка ў Маскве працуе блізу 40 чалавек, якія займаюцца купляй і продажам акцый і валютнымі аперацыямі.

Акрамя таго, на Morgan Stanley працуюць мясцовыя расейскія клеркі. Яны застануцца ў штаце і будуць займацца карпаратыўнымі фінансамі, рынкамі капіталаў і працэсамі зліцця.

Выданне нагадвае, што санкцыі ЗША і Еўразвязу, увядзенні ў якасці пакарання для Крамля за ваеннае ўварванне ва Украіну, сталі ўдарам для расейскіх рынкаў. Morgan Stanley далучыўся да спісу іншых замежных крэдытораў, якія некалі былі галоўнымі гульцамі ў Расеі, але цяпер пакідаюць Маскву.

Таму што кошт аперацый у РФ стаў занадта рызыкоўным і не варты патэнцыйнага даходу. Раней прысутнасць у расейскай сталіцы скарацілі Deutsche Bank і Credit Suisse Group.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках