28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка – расСМІ: Адмарозкі ў Польшчы і Украіне зносяць помнікі

88
Лукашэнка – расСМІ: Адмарозкі ў Польшчы і Украіне зносяць помнікі

Дыктатар назваў дэкамунізацыю «ідыятызмам».

Лукашэнка назваў адмарозкамі тых, хто зносіць за мяжой помнікі савецкім воінам.

"Адмарозкі ў Польшчы, Украіне. Інакш іх не назавеш, тых, хто бурыць помнікі", – сказаў Лукашэнка ў пятніцу на сустрэчы з прадстаўнікамі расейскіх СМІ, паведамляе ТАСС.

Асаблівую ўвагу Лукашэнка аддаў Польшчы. "600 тыс. чалавек, савецкіх воінаў, там паклалі, вызваляючы. А сёння ім гэтыя помнікі перашкаджаюць", – заявіў ён.

"Калі я бачу адбойныя малаткі, калі яны адрываюць галаву нейкаму нашаму палкаводцу, – гэта поўны ідыятызм. Гэта поўныя адмарозкі, якія ваююць з помнікамі", – cказаў Лукашэнка.

Нагадаем, дыктатар сёння адзначыўся і заявай пра ўкраінскіх патрыётаў, якія абараняюць краіну ад расейскай агрэсіі. Лукашэнка назваў іх "адмарозкамі-нацменамі".

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках