25 красавiка 2024, Чацвер, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэм'ер: Урад РФ адмовіўся абмяркоўваць кампенсацыю за падатковы манеўр

26
Віцэ-прэм'ер: Урад РФ адмовіўся абмяркоўваць кампенсацыю за падатковы манеўр
ІГАР ЛЯШЭНКА

У нафтавым пытанні «эмоцыі проста зашкальваюць».

Віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка заяўляе, што ўрад Расеі адмовіўся абмяркоўваць кампенсацыю Менску за падатковы манеўр, паведамляе "Інтэрфакс".

"У жніўні-лістападзе казалі пра разлікі. Але далей з расейскага боку была занятая крайняя пазіцыя. Атрымліваецца, што ў канцы лістапада пайшла такая рыторыка (адмова ад абмеркавання – заўв.)", – заявіў І. Ляшэнка журналістам у пятніцу ў Менску.

Паводле словаў віцэ-прэм'ера, Масква адмовілася ад абмеркавання, не прапануючы альтэрнатыўных варыянтаў.

Пры гэтым І. Ляшэнка заявіў, што Беларусь спадзявалася на кампенсацыю "роўна на элемент падатковага манеўру". Гэта значыць, прадоўжыў ён, пры баралі $60 – гэта блізу $310–315 млн.

"Учора пасля размовы з Дзмітрыем Анатольевічам (Мядзведзевым – заўв.) нам абсалютна зразумелая пазіцыя расейскага ўрада. На жаль, яна не супадае з разуменнем нашага пытання. Наша разуменне справядлівае. Можна ўзяць еўразійскую дамову і прачытаць усе яе пункты, што ўмовы не павінны пагаршацца, пра тое, што павінны стварацца ўмовы для роўнага развіцця", – падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Ігар Ляшэнка таксама адзначыў, што ў пытанні падатковага манеўру "эмоцыі проста зашкальваюць". "Калі кампенсацыя будзе тычыцца толькі расейскіх прадпрыемстваў, а перад намі не выконваюцца абавязальніцтвы і рэалізуецца падатковы манеўр, то як мы – урад – можам глядзець на грамадзянаў сваёй дзяржавы, калі яшчэ больш будзе павялічвацца разрыў у кошце? Таму настолькі востра стаіць пытанне і эмоцыі проста зашкальваюць", – сказаў віцэ-прэм'ер.

"Мы не просім і нічога не патрабуем. Мы проста просім выконваць пакетны прынцып дамоўленасцяў (у рамках ЕАЭС – заўв.), якія былі падпісаныя ў 2014 годзе ў Астане. Мы спадзяемся, што бакі знойдуць справядлівае разуменне ў гэтым пытанні", – рэзюмаваў І. Ляшэнка.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках