19 красавiка 2024, Пятніца, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрасуд у Люксембургу адмовіўся размарозіць актывы ХАМАС

Еўрасуд у Люксембургу адмовіўся размарозіць актывы ХАМАС

Пастанова пра замарозку сродкаў не супярэчыць законам Еўразвязу.

Пастанова Рады Еўрапейскага Звязу замарозіць актывы радыкальнага ісламісцкага руху ХАМАС не парушае заканадаўства ЕЗ. З такой заявай Еўрапейская судовая палата (ЕСП) у Люксембургу выступіла ў пятніцу, 14 снежня, паведамляе «Нямецкая хваля».

У снежні 2001 года Рада ЕЗ выпрацавала агульную пазіцыю ў барацьбе з тэрарызмам, гаворыцца ў паведамленні ЕСП. Ужываныя захады ўключалі, сярод іншага, блакаванне актываў фізічных асобаў і арганізацыяў, занесеных у асаблівы пералік. Спіс, у які ўключаны ісламісцкі рух, быў складзены на аснове пастановаў Рады ЕЗ.

Радыкальны рух, які кіруе ў сектары Газа з 2007 года, патрабаваў скасаваць пастановы Рады Еўразвязу, прынятыя ў дачыненні да ХАМАС. Палітычныя групы ў складзе кіраўніцтва Палестынскай нацыянальнай аўтаноміі не могуць падпадаць пад санкцыі ЕЗ, мяркуюць у ХАМАС.

Суд у Люксембургу адхіліў хадайніцтва ісламісцкага руху, падкрэсліўшы, што ХАМАС не з'яўляецца суверэннай дзяржавай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках