16 красавiка 2024, aўторак, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску сёння запаляць агні на навагодніх ялінках

У Менску сёння запаляць агні на навагодніх ялінках

Галоўная ялінка краіны сёлета паўстане ў незвычайным фармаце.

Агні на ялінках Менска запаляцца сёння а 17-й і будуць гарэць да сярэдзіны студзеня, паведамляе БелТА.

Галоўная ялінка краіны сёлета паўстане перад менчукамі ў незвычайным фармаце. Прадугледжаная піксельныя ілюмінацыя, каркас упрыгожаны 3 тыс. навагодніх шароў рознага дыяметра – ад 10 да 20 см.

Усяго на даручэнне Менгарвыканкама ў знакавых месцах сталіцы да Новага года ўсталявана 30 ялінак з каркасамі ад 5 да 30 м. Напрыклад, ля Нацыянальнай бібліятэкі дрэва ўпрыгожанае літарамі беларускага алфавіту.

Акрамя таго, навагоднія ялінкі з'явіліся ля гандлёвых аб'ектаў, прадпрыемстваў і арганізацыяў. Ля Палаца спорту размесцілі арт-аб'ект "Ялінка" з футурыстычным дызайнам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках