25 красавiка 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралія абвесціла пра прызнанне Заходняга Ерусаліма сталіцай Ізраіля

Аўстралія абвесціла пра прызнанне Заходняга Ерусаліма сталіцай Ізраіля

Канбера адчыніць там прадстаўніцтва ў пытаннях абароны і гандлю.

Прэм'ер-міністр Аўстраліі Скот Морысан заявіў пра прызнанне Заходняга Ерусаліма сталіцай Ізраіля. Ён сказаў пра гэта ў эфіры тэлеканала SBS у суботу, 15 снежня.

Разам з гэтым Морысан адзначыў, што Аўстралія пакуль не збіраецца пераносіць сваю амбасаду ў Ерусалім, у тым ліку праз высокі кошт пераезду. Замест гэтага яна адчыніць там прадстаўніцтва ў пытаннях абароны і гандлю, піша dw.com.

Пры гэтым Скот Морысан заявіў пра неабходнасць мірнага ўрэгулявання на аснове стварэння дзвюх дзяржаваў, пасля якога магчымае прызнанне Усходняга Ерусаліма сталіцай Палестыны.

У снежні 2017 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра прызнанне ўсяго Ерусаліма сталіцай Ізраіля і пра перанос амерыканскай амбасады з Тэль-Авіва ў Іерусалім. Пераезд, які выклікаў масавыя пратэсты жыхароў Палестынскай аўтаноміі, адбыўся ў траўні 2018 года.

Ерусалім таксама прызнаюць сталіцай Ізраіля шэраг такіх краінаў, як Бразілія, Гватэмала, Чэхія, Гандурас і Парагвай. Нямеччына не падтрымала пастанову ЗША. Расея прызнае ў якасці сталіцы Ізраіля толькі Заходні Ерусалім. Яна гэтак сама, як і Рада Бяспекі ААН, мяркуе, што ў будучыні ўсходняя частка горада павінна стаць сталіцай Палестынскай дзяржавы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках