25 красавiка 2024, Чацвер, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Times даведалася пра раскол брытанскага кабінета на тры часткі праз Brexit

2
Times даведалася пра раскол брытанскага кабінета на тры часткі праз Brexit

Лейбарысты спадзяюцца на адстаўку прэм'еркі і правядзенне новага рэферэндуму.

Ва ўрадзе Вялікай Брытаніі мяркуюць, што няўдалыя спробы прэм'ер-міністаркі Тэрэзы Мэй выканаць план у Brexit фактычна паставілі на ім крыж. Аднак адзінага меркавання пра тое, што рабіць далей, у кабінеце няма, паказвае Times. Паводле звестак выдання, ва ўрадзе сфармаваліся тры прыкладна роўныя групы ў гэтым пытанні, піша РБК.

Першая група, у якую ўваходзяць у тым ліку канцлер скарбніцы Філіп Хэманд і міністр у пытаннях пенсіі і занятасці Эмбер Рад, мяркуе, што ў выпадку адсутнасці дамоўленасцяў з Еўразвязам у Brexit неабходна думаць наконт правядзення паўторнага рэферэндуму. Пры гэтым яны пакуль не прыйшлі да адзінай думкі датычна таго, якое пытанне ставіць перад выбарнікамі і як арганізаваць новае галасаванне.

Другую групу ўзначальваюць міністр унутраных справаў Саджыд Джавід і міністр абароны навакольнага асяроддзя Майкл Гоў. Яны мяркуюць, што нават пры адсутнасці дамоўленасці трэба выходзіць з ЕЗ. На іхнюю думку, Вялікай Брытаніі варта браць за прыклад Нарвегію. Гэтая краіна не ўваходзіць у ЕЗ, але пры гэтым звязаная з Брусэлем цэлым шэрагам дамоўленасцяў.

У трэцюю групу ўваходзяць міністр у справах Шатландыі Дэвід Мандэл, а таксама кіраўнік МЗС Джэрэмі Хант. Яны мяркуюць, што пакідаць ЕЗ трэба, аднак нельга гэтага рабіць без пагаднення з Брусэлем. Іхні варыянт – перанесці дату выхаду з 29 сакавіка на больш позні тэрмін.

Сама Мэй супраць паўторнага рэферэндуму. Яна да гэтага часу спадзяецца дасягнуць дамоўленасці з Брусэлем. І гэта пры тым, што ў кіраўніцтве ЕЗ заяўляюць пра нежаданне зноў пачынаць перамовы з Вялікай Брытаніяй наконт умоваў Brexit.

Дакумент, які вызначае ўмовы выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ, быў узгоднены Тэрэзай Мэй падчас доўгіх перамоваў з Брусэлем. У выніковай версіі пагадненне прадугледжвае пераходны перыяд для Паўночнай Ірландыі, часовае захаванне залежнасці Брытаніі ад шэрагу агульнаеўрапейскіх стандартаў пры адначасовым выхадзе з мытнага і рыбалоўчага прастору.

Праціўнікі Мэй заявілі, што кансэнсус з Брусэлем не адпавядае інтарэсам Лондана, а таму дамовіцца ў парламенце з нагоды ратыфікацыі дамовы не атрымалася. Паводле адной версіі, яна ўсё ж можа адбыцца сёлета ці быць перанесеная на пачатак студзеня. Пры гэтым зрыў галасавання будзе выгодны лейбарыстам, якія знаходзяцца ў апазіцыі, спадзяюцца на адстаўку прэм'еркі і правядзенне новага рэферэндуму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках