19 красавiка 2024, Пятніца, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: Будучыня Украіны дзеецца не ў Маскве, яна дзеецца ўкраінцамі

7
Портнікаў: Будучыня Украіны дзеецца не ў Маскве, яна дзеецца ўкраінцамі
ВІТАЛЬ ПОРТНІКАЎ

Стварэнне незалежнай Украінскай праваслаўнай царквы стане фактам цывілізацыйнага значэння.

Будучыня Украіны дзеецца не ў Маскве, а ў Кіеве, яна дзеецца ўкраінцамі, якім не патрэбнае адабрэнне тых, для каго яны не існуюць, напісаў у сваёй калонцы на «Радіо Свобода» палітычны аглядальнік Віталь Портнікаў.

«Шмат людзей былі ўпэўненыя, што ніякага аб'яднальнага сабора не будзе, што ніякая аўтакефалія немагчымая, што гаворка ідзе толькі пра нейкую авантуру, не больш за тое. І сапраўды, не можа ж які-небудзь патрыярх з Канстанцінопаля ісці на рэальны канфлікт з самой расейскай царквой, а значыць, з Расеяй! Колькі ў яго дывізій?» - адзначыў Портнікаў.

Ён нагадаў, што нават экспэрты былі ўпэўненыя, што пытанне аб аўтакефаліі павінна быць развязанае толькі Маскоўскай патрыярхіяй.

«Аднак, менавіта так было перад абвяшчэннем незалежнасці ў 1991 годзе, калі многім здавалася, што яе абвяшчэнне павінна стаць вынікам перамоваў у Маскве, а не пастановай у Кіеве. І [першы кіраўнік ўрада УНР] Уладзімір Віннічэнка ў 1917 годзе адправіўся ў Петраград дамаўляцца пра лёс Украіны з [міністрам-старшынём Часовага ўрада] Аляксандрам Керанскім, а ў выніку абодва паважаныя палітыкі скончылі свае дні ў эміграцыі», - падкрэсліў Портнікаў.

З ягоных слоў, нельга дамаўляцца з людзьмі, для якіх не існуе Украіны як дзяржавы.

«Не трэба дамаўляцца! Ні з Керанскім, ні з [прэзідэнтам СССР Міхаілам] Гарбачовым, ні з [прэзідэнтам РФ] Пуціным, ні з [патрыярхам Расейскай праваслаўнай царквы] Кірылам! І не таму, што дамаўляцца дрэнна, а таму, што для ўсіх гэтых людзей, для дзяржавы, для царквы, для грамадства, якія яны прадстаўляюць, ніякай Украіны няма і не было ніколі! І тады якая можа быць Украінская дзяржава, якая можа быць Украінская царква? Тады што дзіўнага, што яны не ўяўлялі сабе саму магчымасць з'яўлення ўкраінскай дзяржавы і запэўнівалі нас, што самастойная Украінская царква таксама не ўзнікне?» - адзначыў журналіст.

З ягоных слоў, такіх людзей можна толькі ставіць перад фактам.

«Украінская Народная Рэспубліка была такім фактам. Абвяшчэнне незалежнасці Украіны 24 жніўня 1991 года было такім фактам. Рэвалюцыя годнасці 2013-2014 гадоў была такім фактам. А сёння фактам цывілізацыйнага значэння стане сабор незалежнай Украінскай праваслаўнай царквы. І гэты факт яшчэ раз нагадае, што будучыня Украіны дзеецца не ў Маскве, а тут, што яна дзеецца ўкраінцамі, якім не патрабуецца дазвол і адабрэнне тых, для каго яны не існуюць», - рэзюмаваў Портнікаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках