24 красавiка 2024, Серада, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

443 гады таму Стэфан Баторый стаў каралём Рэчы Паспалітай

1
443 гады таму Стэфан Баторый стаў каралём Рэчы Паспалітай
СТЭФАН БАТОРЫЙ

За новым манархам неафіцыйнай сталіцай Рэчы Паспалітай стала Гародня.

Нарадзіўся Стэфан Баторый 27 верасня 1533 года.

15 снежня 1575 года Стэфан Баторый быў абраны каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ. Ён кіраваў да 12 снежня 1586.

Граматай ад 29 ліпеня 1579 абвясціў, што Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае з'яўляюцца раўнапраўнымі дзяржавамі ў складзе федэратыўнай дзяржавы, таксама абавязаўся захоўваць самастойнасць ВКЛ, пашыраць яго межы, не прызначаць літоўскімі ваяводамі палякаў, агульныя соймы склікаць па чарзе, то ў Вялікім княстве, то ў Кароне.

Прывілеяй ад 1 красавіка 1579 ператварыў Віленскі езуіцкі калегіум у акадэмію. Таксама выдаў дазвол на адкрыццё езуіцкага калегіума ў Полацку (1581), Рызе (1580) і Дорпаце (1584). Яму належыць ініцыятыва адкрыцця езуіцкага калегіума ў Гародні.

Імкнуўся да мірнага развязвання ідэалагічных канфліктаў.

Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гародні, у Старым замку. Тут ён прымаў пасольства маскоўскае (1581), ангельскае (1584), правёў раду сенатараў для разгляду дамаганняў Швэцыі (1582). Гараджанам надаў пэўныя льготы, выдаў прывілей для саборнай Прачысценскай царквы. За ім у Гародні праходзіў кожны трэці сейм.

Як кароль Польшчы, пайшоў на значныя саступкі шляхце, падтрымліваў езуітаў. Замест каралеўскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі зацвердзіў шляхецкія выбарныя трыбуналы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках