19 красавiка 2024, Пятніца, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сыны першага прэзідэнта Грузіі абвясцілі галадоўку

3
Сыны першага прэзідэнта Грузіі абвясцілі галадоўку
ФОТА: РАДЫЁ СВАБОДА

Яны пачалі галадоўку пратэсту ў фае генеральнай пракуратуры краіны ў Тбілісі.

Старэйшыя сыны першага прэзідэнта Грузіі Звіяда Гамсахурдзіі, Канстанцін і Цотне Гамсахурдзіі, распачалі галадоўку пратэсту ў фае генеральнай пракуратуры краіны ў Тбілісі, паведамляе «Радыё Свабода».

Яны намагаюць на завядзенні крымінальнай справы аб факце забойства прэзідэнта Звіада Гамсахурдзіі ў снежні 1993 года. Акцыя пратэсту прымеркаваная да «круглай даты»: у гэтыя дні спаўняецца 25 гадоў гібелі Гамсахурдзіі.

Паводле звестак, Звіяд Гамсахурдзія, абраны прэзідэнтам 26 траўня 1991 года, скончыў жыццё самагубствам 30 снежня 1993 года пасля заканчэння грамадзянскай вайны, калі ягоныя атрады пацярпелі паразу ад узброеных фармаванняў другога прэзідэнта Эдуарда Шэварнадзэ.

Гамсахурдзія разам з асабістай аховай схаваўся ў сяле Хібула на захадзе краіны і, паводле некаторых звестак, наважыўся скончыць жыццё самагубствам пасля таго, як сяло атачылі супрацоўнікі грузінскіх спецслужбаў.

Аднак сыны першага прэзідэнта не вераць у версію пра самагубства і ўжо некалькі гадоў намагаюць на перакваліфікацыі крымінальнай справы на «забойства дзяржаўнага дзеяча пры абцяжарваючых абставінах». Канстанцін і Цотне перакананыя: першага прэзідэнта забілі грузінскія спецслужбы пры ўдзеле аднаго з чальцоў ягонай аховы, а загад аб ліквідацыі паступіў ад тагачаснага кіраўніка грузінскай дзяржавы, былога міністра замежных спраў СССР, цяпер нябожчыка Эдуарда Шэварнадзэ.

Зрэшты, сам Шэварнадзэ пры жыцці, як і чальцы ягонага найбліжэйшага атачэння, катэгарычна адпрэчвалі абвінавачванне ў забойстве. Былы міністр дзяржбяспекі Грузіі Ігар Гіаргадзэ, які жыве цяпер у Маскве, не адмаўляе, што спецслужбы атачылі сяло, дзе хаваўся Звіяд Гамсахурдзія. Але, з ягоных слоў, яго ніхто не забіваў, і экс-прэзідэнт добраахвотна пайшоў з жыцця, стрэліўшы сабе ў скронь з пісталета, які заўсёды насіў з сабой пасля звяржэння ў выніку ваеннага перавароту студзеня 1992 года.

Генеральная пракуратура пакуль ніяк не пракаментавала галадоўку пратэсту. Афіцыйны прадстаўнік следчага органа толькі паўтарыў, што следства аб факце смерці першага прэзідэнта прадаўжаецца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках