28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН прыняла правілы рэалізацыі Парыжскага пагаднення

ААН прыняла правілы рэалізацыі Парыжскага пагаднення

Дакумент ухвалілі амаль 200 краін.

У Польшчы Сусветная канферэнцыя ААН клімату прыняла правілы рэалізацыі Парыжскага пагаднення. Дакумент ухвалілі амаль 200 краін. Іх прадстаўнікі, дарэчы, дамовіліся аб правілах маніторынгу канцэнтрацыі вуглякіслага газу і супольных дзеяннях для зніжэння выкідаў парніковых газаў у атмасферу, паведамляе «Радыё Свабода».

Некаторыя правілы будуць дапрацаваныя пазней. У Сусветным фондзе дзікай прыроды ўдакладнілі, што ўжо прыняты дакумент дазволіць да 2020 года пачаць актыўную міжнародную дзейнасць.

Парыжскае пагадненне што да клімату падпісалі 197 краін у 2015 годзе. Мэта дакумента - не дапусціць павышэння сярэдняй тэмпературы на планеце да 2100 года больш чым на два градусы Цэльсія ў параўнанні з даіндустрыяльнай эпохай, якая скончылася ў XIX стагоддзі.

У чэрвені 2017 года прэзідэнт Дональд Трамп вывеў ЗША з Парыжскага пагаднення. Ён растлумачыў, што пры выкананні дамовы Амерыка да 2025 года страціць амаль 3 мільёны працоўных месцаў. Пасля заканчэння канферэнцыі ў Польшчы Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што пазіцыя Вашынгтона аб Парыжскай дамове застаецца нязменнай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках