25 красавiка 2024, Чацвер, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі з Ашмянаў: У 90-я людзі былі багацейшыя

12
Прадпрымальнікі з Ашмянаў: У 90-я людзі былі багацейшыя

Беларусы з настальгіяй успамінаюць часы, калі не было Лукашэнкі.

Прадпрымальніца Таццяна адкрыла кропку продажу касметыкі ў Ашмянах сем гадоў таму. На двары быў 2011-ы - як раз рэзка абваліўся курс даляру. Спачатку Таццяна гандлявала касметыкай, але ў горад прыйшлі буйныя дыскаўнтэры бытавой хіміі, і ёй давялося згортвацца, піша onliner.by.

Яна стала гандляваць жаночай бялізнай. Будынак гандлёвага цэнтра, дзе яна цяпер знаходзіцца, прадпрымальнікі будавалі калісьці ўсім светам. Бралі крэдыты, якія выплачваюць дагэтуль, хоць некаторыя плошчы тут пустуюць і цяпер.

Фото: onliner.by

- Па маіх адчуваннях, нават у той крызіс 2011 года было лепей, чым цяпер. З кожным годам цяпер становіцца ўсё горш і горш, - тлумачыць Таццяна. - Не скажу, што ў нас такая жорсткая канкурэнцыя... Пытанне больш у даходах людзей. Калі раней ашмянкі куплялі бюстгальтары і камплекты бялізны пад кожную блузку і сукенку, то цяпер - адзін універсальны пад усе, і носяць яны яго некалькі гадоў.

Чаму? Ды грошай няма. Адбыліся скарачэнні: льнозавод зачыніўся, мытню прыбралі. Раней там быў вельмі вялікі штат, а цяпер - пару чалавек, як у падатковай і пракуратуры - яны сталі філіяламі. Гэта сваю ролю зрабіла. Ну і самае галоўнае - заробкі ўпалі. Сярэдні заробак у Ашмянах - дзесьці 400 рублёў. Ну вось скажыце, што на гэтыя грошы пры цяперашніх коштах можна сабе купіць? Трэба, прынамсі, 1000 рублёў у сярэднім, каб вярнуўся той попыт, які быў да ўсіх гэтых крызісаў.

Суседка Таццяны Галіна бізнэсам займаецца яшчэ з дзевяностых. Гэты перыяд яна ўспамінае з настальгіяй.

Фото: onliner.by

- У 1990-2000-х гадах людзі былі багацейшыя. У нас тут народ масава ганяў машыны з Літвы. У людзей былі грошы, - кажа Галіна. - Заробкі складалі ў сярэднім дзесьці $300 у эквіваленце. Жонкі тых, хто ганяў аўто, ішлі па крамах і выдаткоўвалі грошы. А раз яны куплялі, мы прывозілі. Гэта быў вельмі класны кругазварот. Я б сама вярнулася туды: там адчуваліся грошы, адчуваліся заробкі. Тады пойдзеш - 20 памяняеш - і ты маеш грошы.

А цяпер? Ніхто не думаў, што такое будзе. Здавалася, што самы страшны год - гэта 2011-ы. Але не... Сумная сітуацыя не толькі ў нас, у прадаўцоў прадуктаў таксама. У мяне сваякі працуюць на нашым харчовым рынку. Цяпер яны вымушаныя зачыняцца на зіму. Прыйшлі «Еўраопт» і іншыя дыскаўнтэры і выжылі дробны бізнэс. На наша насельніцтва, якое ледзь дацягвае да 17 тысяч, у нас чатыры крамы «Еўраопт», тры «Дамашніх», «Санта». Які прыватнік зможа з імі канкураваць?

Надзея ў Таццяны і Галіны - гэта работнікі атамнай станцыі, частка з якіх, як спадзяюцца прадпрымальніцы, прыедуць жыць у Ашмяны. Спадзяюцца, што да таго часу не закрыюцца.

- Вы думаеце, у Менску добрыя заробкі? У мяне сын працуе ў офісе і зарабляе 700 рублёў, - тлумачыць Галіна. - Расказваў мне неяк: «У гэтым месяцы ідзём на абед з начальнікам, я яму кажу, што калі не будзе 1000 рублёў, то прыйдзецца звальняцца, таму што я не выжываю». Машыну заправіць, за кватэру заплаці, ежы купі - і ўсё, нічога не застаецца. У Мінску раней было нашмат лепш, чым цяпер.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках