18 красавiка 2024, Чацвер, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як жыхары Пінска напалохалі міліцыю гусаком

7
Як жыхары Пінска напалохалі міліцыю гусаком
ФАН-СУСТРЭЧА БЛОГЕРАЎ YOUTUBE-КАНАЛА «ТОПОВЫЙ ПІНСК» З ПАДПІСАНТАМІ
ФОТА: ONLINER.BY

Акцыя ўдалася.

Усё здарылася яшчэ 18 лістапада. Блогеры YouTube-канала «Топавы Пінск» наважылі сустрэцца са сваімі падпісантамі. На сустрэчу з Іллём, Яўгенам і іх сябрамі прыйшлі некалькі сотняў падлеткаў. Назаўтра ў Пінскі РАУС паступіла заява з нагоды несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, а мясцовы тэлеканал нават зняў сюжэт пра гэтую акцыю, дзе раскрытыкаваў падлеткаў, піша spring96.org.

Канал «Топавы Пінск» актыўна развіваецца вось ужо некалькі гадоў. Ілля, Яўген і іх сябры здымаюць у асноўным кароткія відэаролікі пра жыццё падлеткаў «Карацей кажучы». За гэты час хлопцы сталі вельмі папулярнымі, атрымалі «сярэбраную кнопку» ад YouTube, а колькасць падпісчыкаў у іх вырасла да 448 тысяч.

Фан-сустрэчу са сваімі падпісчыкамі ў Пінску хлопцы правялі 18 лістапада а 15:00. Хлопцы са сваімі сябрамі залезлі на пастамент каля помніка Леніна, пастаялі, паказалі жывога гусака, пагутарылі з фанатамі, пафатаграфаваліся, школьнікі знялі на відэа блогераў, а потым усе разышліся.

- Сходка у Пінску ўдалася, - канстатавалі аўтары шматлікіх відэа, якія здымалі блогераў.

Пазней на канале выйшла відэа з гэтай сустрэчы, але праз некаторы час яго выдалілі. Высветлілася, што на наступны дзень хлопцамі зацікавіліся праваахоўнікі.

- 19 лістапада 2018 гадоў у Пінскі ГАУС паступіла інфармацыя аб тым, што на папулярным відэахостынгу YouTube было апублікавана відэа, на якім група маладых людзей арганізавала масавае мерапрыемства на плошчы Леніна з удзелам непаўналетніх грамадзян, - распавёў мясцоваму тэлеканалу «Пінск» старшы інспектар інфармацыі і грамадскіх сувязяў Пінскага ГАУС Аляксандр Касцюкевіч.

- Гэта мерапрыемства было не санкцыянаванае і арганізавана з парушэннем норм дзейнага заканадаўства. Яно не насіла нейкіх канкрэтных мэтаў, а проста з'яўлялася прыкладам свавольства. Вырашылі сабраць непаўналетніх, пасваволіць, пакрычаць на плошчы Леніна. Гэты выпадак - абуральны і меў вельмі вялікі рэзананс і ў інтэрнэце, і ў СМІ, і паміж людзей. Таму гэтым пытаннем займаліся не толькі супрацоўнікі органаў унутраных спраў, але і іншыя службы. Арганізацыя масавых мерапрыемстваў у нас рэгламентаваная законам «Аб масавых мерапрыемствах». Таму, калі вы хочаце афіцыйна арганізаваць масавае мерапрыемства, выказаць нейкія свае мэты і ідэі, калі ласка, звяртайцеся ў гарвыканкам у адпаведнасці з заканадаўствам, - сказаў на заканчэнне Аляксандр Касцюкевіч.

У дачыненні да арганізатараў фан-сустрэчы праваахоўнікі склалі пратакол паводле п. 2 арт. 23.34 КоАП РБ «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

Як стала вядома Onliner, па адміністратыўнай справе ў дачыненні да хлопцаў ужо быў суд. Маладзёны атрымалі штраф сумаю 20 базавых велічынь. Самі блогеры ад якіх-небудзь каментароў адмовіліся.

Між тым у паблік «Топавы Пінск» з'явіліся фатаграфіі абвестак з настаўніцкіх пінскіх школ. У іх адміністрацыя просіць даць звесткі пра вучняў 4-11-х класаў, якія знаходзяцца ў групе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках