23 красавiка 2024, aўторак, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Арменіі абвясцілі канчатковыя вынікі парламенцкіх выбараў

6
У Арменіі абвясцілі канчатковыя вынікі парламенцкіх выбараў
НІКОЛ ПАШЫНЯН

Блок прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашынян «Мой крок» набраў 70,42% галасоў.

Цэнтральная выбарчая камісія Арменіі абвясціла канчатковыя вынікі пазачарговых выбараў у парламент краіны. Блок прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна «Мой крок» набраў 70,42% галасоў, паведаміў кіраўнік ЦВК Тыгран Мукучан. За яго прагаласавалі 884 тысячы 800 чалавек. У новым парламенце блок Пашыняна атрымае 88 мандатаў з 135, перадае “Радио Свобода”.

Усяго ў выбарах бралі ўдзел 9 партый і 2 перадвыбарныя блокі. Пяціадсоткавы бар'ер, які дазваляе прайсці ў парламент, пераадолелі толькі тры з іх. Акрамя блока Пашыняна «Мой крок», гэта партыя «Квітнеючая Арменія», якую ўзначальвае бізнэсовец Гагік Царукян (яна атрымала 26 мандатаў), і партыя «Светлая Арменія», лідар якой - дэпутат Эдмон Марукян (у яе 18 мандатаў).

А вось Рэспубліканская партыя, якую ўзначальвае былы прэзідэнт краіны Серж Саргсян, атрымала толькі 4,7% галасоў. Нікол Пашынян узначаліў урад Арменіі акурат на фоне масавых акцый пратэсту супраць яе палітыкі. За гэты час ён паспеў замяніць усіх губернатараў у краіне, пачаў антыкарупцыйную кампанію і дамогся павелічэння падатковых паступленняў. Прыхільнікі палітыка ўпэўненыя, што з дапамогай кантраляванага парламента яму ўдасца правесці рэформы ў Арменіі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках