19 красавiка 2024, Пятніца, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнцкі рэйтынг Макрона падае

8
Прэзідэнцкі рэйтынг Макрона падае
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН

Толькі 23% апытаных задаволеныя палітыкай прэзідэнта Францыі.

Нягледзячы на саступкі, якія ўзгадніў з пратэстоўцамі прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, ягоны рэйтынг нястрымна падае.

Пра гэта паведамляе BFMTV.

Толькі 23% апытаных, паводле звестак штомесячнага барометра Ifop, задаволеныя палітыкай французскага кіраўніка.

Пасля стабільных 29% у кастрычніку, у лістападзе пазіцыі Макрон саслаблі на 4%. А яшчэ ў пачатку года 50% грамадзяне ацэньвалі дзейнасць прэзідэнта станоўча.

У жніўні паводле апытання, праведзенага на замову для HuffPost і CNEWS, рэйтынг ухвалення палітыкі Макрона сярод французаў склаў 30%.

Як паведамляе The Local, у ліпені рэйтынг ухвалення дзеянняў прэзідэнта Францыі складаў 36%, а ў канцы чэрвеня - 43%.

Нагадаем, Макрон паабяцаў скасаваць павышэнне падаткаў для бедных і малазабяспечаных пенсіянераў пасля маштабных акцый пратэсту «жоўтых камізэлек».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках