20 красавiка 2024, Субота, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масквічы выйшлі на пратэст супраць абсурдных забарон

1
Масквічы выйшлі на пратэст супраць абсурдных забарон
ФОТА: @TASEDORA

Ва ўдзельнікаў пратэсту вусны былі залепленыя скотчам.

У Маскве паліцыя затрымала пецярых удзельнікаў пікету супраць «абсурдных забарон» Міністэрства аховы здароўя, паведамляе svoboda.org са спасылкай на «АУС-Інфа». Усяго ў акцыі, паводле ацэнак арганізатараў, удзельнічалі блізу 250 чалавек.

Галоўнымі фігурамі акцыі сталі дзяўчына ў споднім, чалавек, абвешаныя шкляначкамі ад кавы і чалавек з шыльдачкай «вейп». У іншых удзельнікаў пікету вусны былі залепленыя скотчам.

Акцыя была няўзгодненай. Са слоў аднаго з актывістаў, арганізатары падавалі заяўку аб правядзенні пікета, аднак улады адмовіліся яго ўзгадняць. Яны спаслаліся на тое, што ўсе пляцоўкі ў горадзе занятыя навагоднімі імпрэзамі.

Усіх затрыманых адвезлі ў аддзел паліцыі Мяшчанскага раёну. Двум з іх паліцыянты прапанавалі заплаціць па 20 тысяч рублёў, калі тыя не хочуць, каб іх пазначылі ў пратаколе ў якасці арганізатараў акцыі, распавёў актывіст.

Радыёстанцыя «Говорит Москва» адзначае, што ў паліцыі пакуль не пацвердзілі затрыманне.

У лістападзе газета «Известия» пісала, што экспэртная рада пры ўрадзе прапанавала Міністэрству працы ўвесці акцызы на каўбасу. У прапанове гаварылася, што каўбасныя вырабы падвышаюць рызыку з'яўлення раку, таму атрыманыя ад акцызаў грошы будуць накіраваныя на зніжэнне коштаў карысных для здароўя прадуктаў. Пазней Міністэрства аховы здароўя зняпраўдзіла паведамленні аб падтрымцы гэтай ініцыятывы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках