19 красавiка 2024, Пятніца, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Антончык: «Саюзная дамова» - гэта як пакт Молатава-Рыбентропа

28
Сяргей Антончык: «Саюзная дамова» - гэта як пакт Молатава-Рыбентропа
Сяргей Антончык
Фота: «Салідарнасць»

Цалкам магчыма, што ў дыктатара ёсць сакрэтныя абавязанні перад РФ.

Яшчэ ў 1994 годзе кіраўнікі Беларусі і Расеі дамовіліся аб ролях, якія будзе граць кожны з актораў палітычнай сцэны былога Савецкага Саюза.

Пра гэта на тэлеканале «Белсат» заявіў дэпутат Вярхоўнага Савета ХІІ склікання Сяргей Антончык.

Дзе месца Лукашэнкі?

«Трэба разумець, што ў 1994 годзе пасля таго, як прэзідэнтам стаў Лукашэнка, адбыўся рэйдарскі захоп Беларусі. Ужо тады гэта пачалося. Наш саюз з Расеяй можна параўнаць з сяброўствам Сталіна і Гітлера, калі агульныя парады праводзіліся, ствараліся сакрэтныя пратаколы, як пратакол Молатава-Рыбентропа, у якіх былі падзеленыя сферы ўплыву.

Я думаю, што ў 1994 годзе таксама былі такія сакрэтныя пратаколы ўмоўнымі - не значыць, што былі дзесьці нейкія папяровыя рэчы, - дзе была дамова паміж Лукашэнкам і Расеяй, што кожны бярэ на сябе нейкія адказнасці. Лукашэнка павінен разбурыць усё беларускае, зрабіць эканамічную пупавіну, каб намёртва прывязаць краіну да Расеі.

А Расея на сябе брала абавязкі ўтрымліваць гэты рэжым», - выказаўся Сяргей Антончык. Ён упэўнены, што канфлікт Крамля і Менска - толькі спроба нагадаць Лукашэнку аб тым, дзе ягонае месца.

Падатковы манеўр: сапраўдны кошт пытання

Беларускае кіраўніцтва галосіць - з прычыны падатковага манеўру Расеі мы страчваем рэальныя грошы. Называюцца розныя лічбы - ад 310 мільёнаў да 11 мільярдаў даляраў. Экспэрты і аналітыкі ў задуменнасці і не могуць адназначна адказаць на пытанне, што першаснае ў новым канфлікце паміж Беларуссю і Расеяй - эканамічныя ці палітычныя пытанні. Што стала падмуркам для сённяшніх вострых спрэчак?

«Немагчыма рабіць крокі ў палітычнай інтэграцыі, забыўшыся пра эканоміку. У рамках Саюзнай дзяржавы было шмат прыгожых слоў пра палітычную інтэграцыю, дружбу народаў, узаемаразуменне. Былі эканамічныя крокі, але агулам праграма не спрацавала.

Цяпер, калі пачаўся новы віток узаемных абвінавачванняў, трэба разумець, што Расея вядзе сваю жорсткую палітычную і эканамічную калі не вайну, то, скажам так, дзейнасць. І ў сваіх кроках яна не грэбуе ніякімі метадамі. Гэта і гандлёвыя войны, і перацягванне коўдры выключна на Маскву, дзе размяшчаецца цэнтр прыняцця пастаноў. Мы сабе забралі суд, які фактычна не дзейнічае», - растлумачыў эканаміст Андрэй Карпунін.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках