29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонскаму праваабаронцу забаранілі ўезд у РФ на 55 гадоў

7
Эстонскаму праваабаронцу забаранілі ўезд у РФ на 55 гадоў
ОЛІВЕР ЛОАДЭ
ФОТА: BNKOMI.RU

Актывіст фіна-вугорскага руху быў спынены расейскімі памежнікамі.

Эстонскі праваабаронца, кіраўнік НКА "Цэнтр развіцця карэнных народаў URALIC" Олівер Лоадэ быў спынены расейскімі памежнікамі на КПП "Івангорад-Нарва", калі накіроўваўся ў горад Кінгісэп. Яму было выстаўлена апавяшчэнне аб забароне на ўезд у Расею да 25 кастрычніка 2073 года, пра што Лоадэ напісаў на сваёй старонцы ў Facebook у нядзелю, 16 снежня, паведамляе dw.com.

Як піша Лоадэ, у яго не выклікае пярэчанняў гэтая пастанова, бо "Расея як суверэнная краіна сама вызначае, каго яна ўпускае ў сваю краіну, а каго не, і на які тэрмін". "Што мяне ўражлівае, дык гэта працягласць забароны на ўезд. Да 2073 году - 55 гадоў, і калі я дажыву да гэтага часу, то мне будзе 99 гадоў", - падлічвае праваабаронца.

Паводле ягоных слоў, забарона устаноўленая з ініцыятывы ФСБ на падставе федэральнага закона "Аб парадку выезду з РФ і ўезду ў РФ", згодна з якім уезд замежнаму грамадзяніну можа быць забаронены, "калі гэта неабходна ў мэтах забеспячэння абароны i нацыянальнай бяспекi дзяржавы, альбо грамадскага парадку, ці абароны здароўя насельніцтва".

У Расеі Лоадэ меў намер узяць удзел у актывісцкім семінары пра фіна-вугорскія мовы. Праваабаронца вядомы як актывіст міжнароднага фіна-вугорскага руху і былы экспэрт Пастаяннага форуму ААН у пытаннях карэнных народаў (UNPFII).

Акрамя таго, Лоадэ стаў адным з ініцыятараў стварэння міжнароднага руху вызвалення Крыма #LIBERATECRIMEA, у якім ён супрацоўнічае з прадстаўнікамі крымскіх татараў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках