19 красавiка 2024, Пятніца, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У міліцэйскім аўто ў Нясвіжы знайшлі павешанага чалавека

У міліцэйскім аўто ў Нясвіжы знайшлі павешанага чалавека

Расследаваннем займаецца Следчы камітэт.

Ва ўправе ўнутраных спраў Менскага аблвыканкама «Радыё Свабода» паведамілі, што праводзяць праверку самагубства грамадзяніна ў міліцэйскім аўто ў Нясвіжы. Праверка ўжо «на стадыі заканчэння». Расследаваннем смерці затрыманага займаецца Следчы камітэт.

У канале Telegram была распаўсюджаная інфармацыя, што ў Нясвіжы нібыта расследуецца забойства хлопца супрацоўнікамі міліцыі. У паведамленні гаворыцца, што пасля забойства міліцыянты імітавалі самагубства хлопца - павесілі яго на шнуркі ў міліцэйскім аўто.

«Гэтая інфармацыя адназначна не адпавядае рэчаіснасці. Гаворка ідзе пра суіцыд, а не пра забойства. Вышуковы аддзел Нясвіжскага раёна праводзіць праверку. Унутраная праверка ў нас таксама праводзіцца, яна на стадыі заканчэння. Але інфармацыя аб забойстве трактуецца няправільна. Мы адразу гэта трактавалі як суіцыд», - сказаў карэспандэнту «Радыё Свабода» прадстаўнік Мкнскай абласной міліцыі Яўген Сачак.

У такіх выпадках абавязкова праводзіцца праверка, сказалі ў міліцыі. «Суіцыд адбыўся ў службовым міліцэйскім аўто. Гэта так. Гэта было каля блізу тыдняў таму».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках