25 красавiка 2024, Чацвер, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крымскі мост разарвецца ў адно імгненне»

15
«Крымскі мост разарвецца ў адно імгненне»

Экспэрт распавёў пра «пункт незвароту».

Расея задоўга да Керчанскага крызісу і агрэсіі супраць Украіны ў Чорным моры інфармацыйна рыхтавалася да эскалацыі канфлікту і апраўдання сваёй марской агрэсіі з дапамогай разнастайных фэйкаў, у тым ліку і вакол праблемнага Керчанскага моста.

Пра гэта сайту "Сегодня" расказаў дырэктар кампаніі персанальнага і стратэгічнага кансалтынгу "Berta Communications", паліттэхнолаг Тарас Беразавец, каментуючы адпаведную публікацыю ў выданні The Guardian.

"Гэта - абсалютная праўда. Сапраўды гэтыя фэйкі пачалі з'яўляцца яшчэ падчас будаўніцтва Керчанскага моста, пачынаючы з 2015 года, калі расейская тэлевізія, расейскія спікеры, асабліва МЗС РФ, і той жа Лаўроў, пачалі расказваць пра тое, што Украіна нібыта рыхтуецца ўчыніць тэракты, нават рыхтуе "баявых плыўцоў", што на мосце будуць закладвацца міны і г.д. на мой погляд, РФ робіць гэта найперш таму, што шукае нагоду для абвяшчэння вайны. Сам жа мост, згодна са спадарожнікавымі звесткамі, пачаў рух. Тэктанічныя пліты, якія праходзяць па дне Керчанскай пратокі, умоўна можна параўнаць з тым, калі б вашыя дзве нагі стаялі на двух берагах: адна - на Керчанскай паўвыспе, а іншая - на Таманскай. Калі верхняя платформа, на якой вы стаіце, пачынае рухацца ўверх, а другая – уніз, тое ж прыблізна адбываецца з гэтым мостам. Гэта значыць яго проста разарве ў нейкае імгненне", - адзначыў ён.

У той жа час Беразавец, тлумачачы прапагандысцкую логіку Крамля, адзначыў, што Расея не прызнае паведамленні аб парушэннях тэхналогій пры будаўніцтве моста, і для РФ "значна зручней абвінаваціць Украіну, сказаўшы, што ўкраінскі бок гэтае збудаванне падарваў, скарыстацца гэтым як падставай для абвяшчэння вайны".

Паліттэхнолаг дадаў таксама, што Азоўскае мора цікавіць Расею, па-першае, з пункту гледжання блакавання портаў у Бярдзянску і Марыупалі з прычыненнем эканамічнай шкоды Украіне і яе эканоміцы. Па-другое, выклікае сацыяльную незадаволенасць, бо тысячы людзей пазбаўляюцца працы. І па-трэцяе, развязвае крытычную сітуацыю з пітной вадой у акупаваным Крыме.

"Яны (акупанты. - Аўт.) ужо падыходзяць да пункту незвароту. У адпаведнасці з нядаўна апублікаванай справаздачай з прагнозам эколагаў, 2019 год стане самым гарачым годам у гісторыі чалавецтва. Гэта значыць, што крымскія вадаёмы, у якіх і так падзенне ўзроўню вады ў параўнанні з даакупацыйнымі перыядамі, склала звыш 50%, высахнуць. Гэта значыць вады ў іх удвая менш, чым было да таго, калі ў Крым зайшлі расейскія войскі. Таму амаль трохмільённае насельніцтва, якое знаходзіцца ў Крыме, расейцы не ў стане ўтрымліваць у забеспячэнні пітной вадой. Вада там вельмі дрэннай якасці. Акупанты пры гэтым усяляк хаваюць інфармацыю пра рост рэспіраторных і анкалагічных захворванняў у сувязі з тым, што праз адсутнасць вады падвышаецца сухасць паветра, распаўсюджваюцца шкодныя рэчывы і пачынаюцца захворвання дыхальных шляхоў з анкалогіяй. Таму акупантам крытычна важна атрымаць доступ да ўкраінскай вады", - адзначыў ён.

Як дадаў Беразавец, такім чынам, акупанты альбо выставяць Украіне ультыматум, перастаўшы прапускаць судны праз Керчанскую пратоку наогул пад усімі сцягамі, калі Кіеў не пусціць ваду ў Крым, альбо могуць пачаць вайсковую наземную аперацыю супраць Украіны "для захопу часткі Херсонскай вобласці, каб адкрыць шлюзы".

"Яны рыхтуюцца і да першага варыянту, і да другога. Таму не выключаю, што з пачатку пойдзе ў ход шантаж, а калі ён не спрацуе, яны цалкам заблакуюць Керчанскую пратоку, наогул нікога не будуць пускаць у Азоўскае мора. Калі гэты шантаж не спрацуе, яны рыхтуюцца да наземнай аперацыі", - патлумачыў экспэрт.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках