28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на тыдні

3
Якім будзе надвор'е на тыдні

Чакаецца снег і маразы да -18°С.

На гэтым тыдні чакаецца зімовы характар надвор'я. Пра гэта tut.by паведаміў Белгідрамет Мінпрыроды.

18 снежня, у аўторак, варункі надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць франтальны раздзел, які прынясе ў заходнія і цэнтральныя раёны Беларусі снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра цягам дня складзе -3...-9°С, уночы на ўсходзе пры праясненнях паветра астудзіцца да -10...-12°С.

З сярэдзіны тыдня пераважны ўплыў на надвор'е ў нашай краіне будзе аказваць перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Паволжам, ападкаў будзе трохі, а маразы ўзмоцняцца.

У сераду, 19 снежня, у асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе -5...-12°С, пры праясненнях паветра астудзіцца да -15...-18°С, максімальная тэмпература удзень будзе ад -2°С на захадзе да -10°С на ўсходзе краіны.

20 снежня, у чацвер, у асобных раёнах Беларусі магчымы невялікі снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе -7... -14°С, пры праясненнях яна панізіцца да -15...-18°С, максімальная тэмпература ўдзень па Беларусі будзе ад -4 на захадзе да -11°С на ўсходзе.

У пятніцу, 21 снежня, месцамі ў краіне не абыдзецца без кароткачасовага снегу. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе -5... 12°С, пры праясненнях па ўсходзе краіны паветра астудзіцца да -13...-16°С; максімальная ўдзень -1... -8°С, на паўночным усходзе -9...-10°С.

У выходныя дні франтальны раздзел, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы, прынясе снег і паслабленне марозу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках