19 красавiка 2024, Пятніца, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, як беларусы будуць працаваць у 2019 годзе

17
Стала вядома, як беларусы будуць працаваць у 2019 годзе

2 студзеня - на працу, травеньскіх канікул не будзе.

Урад прыняў пастанову аб пераносе працоўных дзён у наступным годзе, паведамляе сайт Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Перанос рабочых дзён у 2019 годзе зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 15 снежня 2018 года №906, піша tut.by.

Працоўныя дні ў 2019 годзе пераносяцца:

6 траўня (панядзелак) - на суботу 4 траўня. Пры гэтым днямі адпачынку будуць 5, 6 і 7 траўня 2019 года - 3 дні;

10 траўня (пятніца) - на суботу 18 траўня. Пры гэтым днямі адпачынку будуць 9, 10, 11 і 12 траўня 2019 года - 4 дні;

8 лістапада (пятніца) - на суботу 16 лістапада. Пры гэтым днямі адпачынку будуць 7 (дзень кастрычніцкай рэвалюцыі), 8, 9, 10 лістапада - 4 дні.

Гэта значыць, што 2 студзеня ў 2019 годзе будзе рабочым днём. А травеньскіх канікул, якія абмяркоўваліся ва ўрадзе, не будзе. 8 траўня будзе адзіным працоўным днём на тыдні з 6 да 12 траўня. Нагадаем, міністр эканомікі Дзмітрый Круты ў эфіры «Беларусь 1» казаў, што, з эканамічнага пункту гледжання, працаваць толькі адзін дзень на тыдзень вялікага сэнсу не мае. Таму, паводле ягоных слоў, урад павінен быў разгледзець магчымасць абвяшчэння «выхадным» тыдня з 6 да 12 траўня.

Усяго ж у новым годзе ў беларусаў доўгія выхадныя будуць чатыры разы. Адпачываць па чатыры дні запар будзем на Дзень Перамогі і на 7 лістапада. Па тры - на 8 Сакавіка, Радаўніцу, якая ў гэтым годзе выпадае на 7 траўня.

Разам з тым, арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) надаецца права самастойна ўстанаўліваць іншы парадак пераносу працоўнага дня, нагадвае міністэрства.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках