25 красавiка 2024, Чацвер, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Чычваркін: Нам з Пуціным цесна ў адной краіне

2
Яўген Чычваркін: Нам з Пуціным цесна ў адной краіне
ЯЎГЕН ЧЫЧВАРКІН

Кіраўнік РФ робіць сваю гісторыю, свабодныя расейцы - сваю.

Яўген Чычваркін прыляцеў у Вільню ўсяго на чатыры гадзіны, спецыяльна на Форум свабоднай Расеі. Яўген з'явіўся на Форуме ўжо да сярэдзіны другога дня. На ім была футболка з надпісам «НАС НЯМА» і чырвоныя чаравікі, якія ўжо можна назваць ягонай візітнай карткай. Яго ўвесь час разрывалі на часткі, хацелі з ім пагаварыць, так што наша інтэрв'ю крыху непрафесійнае. Аднак усё адно Яўген паспеў расказаць kasparov.ru аб розніцы вядзення бізнэсу ў Расеі і Брытаніі, сачэнні ў Лондане і падзяліўся сакрэтам, як пачаць займацца ўлюбёнай справай.

- Яўген, вы прыехалі на Форум свабоднай Расеі ўсяго на некалькі гадзін. Навошта вам гэта трэба?

- Учора быў «Што? Дзе? Калі» ў Лондане, я не мог прапусціць, а заўтра раніцай у мяне сямейнае мерапрыемства, я яго не магу прапусціць.

- Не, я маю на ўвазе - чаму вам так хацелася прыехаць на Форум?

- Колькі іх я ўжо прапусціў праз тое, што не магу падарожнічаць? Тры ці чатыры. Таму што мне не ўсё адно. Мне здаецца, што тут сабраліся з усіх апазіцыйных палітыкаў самыя бескампрамісныя людзі і яшчэ блізкія мне паводле палітычнай арыентацыі. Ёсць яшчэ сацыялісты бескампрамісныя, але мне з імі не камфортна.

- А што перашкодзіла вам у папярэднія разы прыехаць?

- У мяне не было дакументаў, паводле якіх я мог бы падарожнічаць. Я паўтара года не мог выязджаць за межы Брытаніі.

— Што было для вас самым цяжкім у той перыяд?

- Не ездзіць з дзіцем на поўдзень, на мора.

— Мне даўно хацелася павіншаваць вас з Мішленаўскай зоркай1 вашай рэстарацыі!

- Дзякуй вялікі!

- А што вы тады адчулі?

— Досыць супярэчлівыя пачуцці, рэзкія. (Нашу гутарку на некаторы час перапыняюць, аднак потым мы змаглі яе прадоўжыць) былі супярэчлівыя пачуцці, але агулам станоўчыя.

- А як вам наогул у галаву прыйшла ідэя адкрыць рэстарацыю?

- Яна прыйшла Таццяне. Ёй хацелася, і гэта было вельмі ў тэму маёй віннай ідэі. Мая асноўная ідэя - падаваць віно. Гэта першапачаткова мая ідэя, а рэстарацыя гэтаму толькі спрыяла.

- А з якімі цяжкасцямі вы сутыкнуліся падчас развіцця гэтых абодвух бізнэсаў?

- Цяжкасці ўсюды адны - гэта людзі. Людзі, нежаданне абслугоўваць, не гатоўнасць да сэрвісу. У Англіі яшчэ фонд аплаты працы – заробкі - гэта выдаткі, якія знішчаюць усякую матывацыю займацца бізнэсам.

— У чым розніца паміж вядзеннем бізнэсу ў Вялікай Брытаніі ды Расеі?

- Такая ж розніца, як НКУС і Гестапа з пункту гледжання праваахоўных органаў. Гэта значыць, гестапа мучыла і катавала людзей, каб дамагчыся праўды, а НКВД - каб дамагчыся няпраўды. Таксама і тут: бюракратыя ў Расеі існуе, каб ты парушыў закон, даў хабар, а бюракратыя ў Брытаніі - каб ты выканаў закон.

- У той час, калі адбылася сітуацыя ў Солсберы ў сувязі з атручваннем Скрыпалёў, вы распавялі, што заўважалі за сабой сачэнне.

- Гэтыя гісторыі не звязаныя паміж сабой, яны раўналежныя. Усе расейцы ў той перыяд не давалі інтэрв'ю, замоўчвалі, а я адказваў на ўсе пытанні. Сачэнне была не ў той час, а да гэтага. Гэта было звязана з маім пераследам у Расеі, але гэта было 8-9 гадоў таму. У апошнія гады ёсць адзін дзіўны факт, але не зразумела, за кім канкрэтна было тое сачэнне.

— А можаце падрабязней распавесці?

— Адзін з уплывовых бізнэсоўцаў быў у гасцях, і ў яго расейскія службы бяспекі пыталіся, што ён рабіў у мяне дома. Але не да канца зразумела, за ім ці за мной было сачэнне.

- Час ад часу можна пачуць, што стаўленне да расейцаў пасля таго ж атручвання неяк змянілася.

- Давайце так: мне не цікава, як ацэньваюць маю краіну футбольныя фанаты. У эліты стаўленне цалкам нармальнае, яны падзяляюць Пуціна і расейцаў, падзяляюць пазіцыю ўладаў і апазіцыю. З гэтым усё нармальна. Так, было напружанне з боку падатковых або праваахоўных службаў, з 2015 года былі розныя праверкі, але калі ты нічога не парушыў, табе ніхто не перашкаджае жыць.

- Бізнэс-амбудсмэн Барыс Цітоў ужо некалькі разоў спрабаваў вас уключыць у свой спіс бізнэсоўцаў.

- Я прасіў яго гэтага не рабіць. Ён жа не дае гарантый мне. Улічваючы законы аб распальванні міжнацыянальнай і яшчэ якой-небудзь варожасці, непрыманне цэласнасці Расейскай Федэрацыі. Я там парушыў на шмат гадоў турмы паводле новага заканадаўства. Ніхто не можа гарантаваць, што ўсё гэта будзе дыскантавана. У нас нармальныя дачыненні. Я яму вельмі ўдзячны, што ён заступіўся за мяне перад Пуціным у 2009 годзе, калі гэта было досыць складана, бо мала хто заступаўся. Мы нават выступалі дзесьці разам у Лондане, але ў выніку я нікуды не паеду. Ён робіць сваю гісторыю, я - сваю.

— Што павінна адбыцца, каб вы ўсё ж прыехалі ў Расею?

- Нам з Пуціным там фізічна цесна. Нам цесна разам у адной краіне.

- Я, калі глядзела вашы інтэрв'ю, ролікі, дзе вы расказваеце пра вашу вінную краму і рэстарацыю, заўважыла: вы атрымліваеце задавальненне ад таго, што робіце.

— Дакладна, на 100%.

— Як увогуле пачаць займацца любімай справай?

- Трэба сумленна з сабой уступіць у дыялог: сам сабе задаеш пытанне і адказваеш. Гэта адбываецца на нейкім этапе сталення: у кагосьці ў пяць гадоў, а ў кагосьці і ў 60 не адбываецца момант, калі ты пачынаеш займацца любімай справай. Гэта індывідуальная асаблівасць чалавека. У савецкім разуменні ў цябе павінен быць дыплом інжынера - ты павінен быць фларыстам; у цябе дыплом фларыста — ты павінен быць садовым механікам.

- Як вам здаецца, калі Расея будзе свабоднай незалежна ад форума свабоднай Расеі?

- Складана адказаць. Тры-чатыры гады таму я быў упэўнены, што ў 2018-2019 гадах будуць змены, цяпер так ужо не здаецца. Я ўжо памыліўся, на жаль.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках